Антон Аўсянік
Антон Аўсянік (1888, в. Кабылле, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер в. Акцябрская, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — 1933Дата?) — беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч.
Антон Аўсянік | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, інжынер |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1933 |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Харкаўскі тэхналагічны інстытут, вучыўся на суднабудаўнічым факультэце Пецярбургскага політэхнічнага інстытута. Дэлегат 1-га Усебеларускага кангрэса (снежань 1917). У час нямецкай і польскай акупацый 1918—1919 старшыня Беларускай рады ў Бабруйску, член Народнага сакратарыята БНР. Удзельнік шэрагу дэлегацый БНР на міжнародных перамовах[Крыніца?]. У 1919—1920 намеснік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У 1920—1921 паўнамоцны прадстаўнік БНР у Літве. У 1922 пасол Польскага сейма, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Актыўны ўдзельнік нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, арыштоўваўся польскімі ўладамі. У пач. 1930-х выехаў у БССР. Арыштаваны ў 1933. Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- ЭГБ, т. 1.
- БЭ, т. 2.
- Валахановіч А. І., Міхнюк У. М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн., 1999.
- Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1. — Мн., 2004.