Ала Адамаўна Літаш

(Пасля перасылкі з А. А. Літаш)

Ала Адамаўна Літаш (нар. 18 лістапада 1954, г. Сарны, Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Ала Адамаўна Літаш
Дата нараджэння 18 лістапада 1954(1954-11-18) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1977 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, Храноўскі, М. М. Суцягін, В. М. Хромаў). У 1977—1980 годзе архітэктар гомельскага філіяла інстытута «Белжылпраект», у 1987 годзе вядучы архітэктар інстытута «Гомельжылпраект», у 1993 годзе — вядучы архітэктар інстытута «Гомельпраект», у 1997—1998 гадах выкладчык архітэктурных дысцыплін у Гомельскім дзяржаўным дарожна-будаўнічым каледжы, у 1997—2007 гадах працавала па сумяшчальніцтве ў праектных інстытутах. З 2006 года пазаштатны супрацоўнік «Белдзяржэкспертызы». З 2008 года галоўны архітэктар праектаў у «Гомель Праект-Інвест».

Член Беларускага Саюза архітэктараў з 1989 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: прыбудова да школы машыністаў у г. Гомелі (1979, сааўтар В. П. Карамышава); хімчыстка з пральні на 900 кг бялізны ў змену ў г. Гомелі (1980); рэканструкцыя дома піянераў з прыбудовай спорткомплекса ў г. Рэчыца (1987, сааўтар В. П. Карамышава); рэканструкцыя харчаблока 3-й гарбальніцы ў г. Гомелі (1987); харчаблок на 1000 коек для гарбальніцы ў г. Мазыры (1988); рэканструкцыя школы № 1 у г. Калінкавічы (800 месцаў) (1989, сааўтар Г. А. Тарчылеўская); навучальны корпус (пабудаваны ў сярэдзіне 90-х); рэканструкцыя гандлёвага комплексу «Калі Ласка» у г. Жлобіне (2008); сядзібны жылы дом у н.п. Касцюкоўка (2008); праект комплекснага дома быту для фарфоравага завода ў г. Добрушы (не рэалізаваны, 1984).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Литош Алла Адамовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)