Аляксандр Аляксандравіч Міцянін
Аляксандр Аляксандравіч Міцянін — беларускі біёлаг, мастак-таксідэрміст і мастак-анімаліст.
Аляксандр Аляксандравіч Міцянін | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, біёлаг, заолаг, таксідэрміст |
Месца працы | |
Жанр | батанічная ілюстрацыя і таксідэрмія |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1992 годзе.
У 1992 годзе стажыраваўся ў заалагічным музеі РАН у Санкт-Пецярбургу, дзе паспяхова асвоіў скульптурны метад вырабу пудзілаў жывёл.
Працуе вядучым заолагам Заалагічнага музея БДУ[1].
Творчасць
правіцьКваліфікаваны мастак-таксідэрміст. На працягу 10 гадоў стварыў для Заалагічнага музея БДУ звыш 150 новых экспанатаў, у тым ліку такіх буйных млекакормячых, як шымпанзэ (Pan), гамадрыл (Papio hamadryas), кенгуру (Macropus), маржа (Odobenus rosmarus), чырвонага ваўка (Cuon alpinus), баброў (Castor).
У супрацоўніцтве з Белпоштай стварыў вялікую колькасць паштовых марак з выявамі жывёл і раслін. Таксама працуе ў галіне кніжнай графікі.
Зноскі
- ↑ Загадчык заалагічнага музея БДУ распавёў, адкуль бяруцца самыя незвычайныя экспанаты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2016. Праверана 29 красавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Митянин Александр Александрович Архівавана 5 красавіка 2016. (руск.)
- Загадчык заалагічнага музея БДУ распавёў, адкуль бяруцца самыя незвычайныя экспанаты Архівавана 3 снежня 2016.
Аляксандр Аляксандравіч Міцянін на Вікісховішчы |