Аляксандр Акімавіч Пятраеў

Герой Савецкага Саюза
(Пасля перасылкі з А. А. Пятраеў)

Аляксандр Акімавіч Пятра́еў[1] (руск.: Александр Акимович Пертяев; 21 лістапада 1925 — 30 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Аляксандр Акімавіч Пятраеў
Дата нараджэння 21 лістапада 1925(1925-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1944(1944-06-30) (18 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Часць 3-я гвардзейская танкавая брыгада
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Галакціёнава (у сучасным Краснатуранскім раёне Краснаярскага края Расіі). Жыў у сяле Курагіна, вучыўся ў сямігадовай школе, працаваў у калгасе. У 1944 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў школу танкістаў і атрымаў спецыяльнасць механіка-вадзіцеля. На фронце з 1944 года.

У ноч на 30 чэрвеня 1944 года экіпаж танка Т-34 у складзе камандзіра танка гвардыі лейтэнанта Паўла Рака, механіка-вадзіцеля Аляксандра Пятраева і стралка-радыста танка Аляксея Данілава прарваўся праз раку Бярэзіну ў горад Барысаў (Мінская вобласць, Беларусь) па замініраваным мосце. На працягу 16 гадзін экіпаж змагаўся на вуліцах горада. Было знішчана шмат жывой сілы і тэхнікі ворага, што спрыяла вызваленню горада савецкімі войскамі. Фашысты кінулі супраць экіпажа некалькі танкаў і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі. Экіпаж танка загінуў у няроўным баі.

Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Барысаў.

Ушанаванне памяці правіць

 
Помнік экіпажу танка ў Барысаве

У горадзе Барысаў пастаўлены помнік экіпажу танка. Імем А. А. Пятраева названы адна з вуліц Барысава, пасёлка Курагіна. У пасёлку Курагіна, у парку імя 40-годдзя Перамогі пастаўлены помнік Герою.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць