Алеся Башарымава

(Пасля перасылкі з А. Башарымава)

Але́ся Башары́мава (нар. 1987, Магілёў) — беларуская паэтка і перакладніца.

Алеся Башарымава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1987
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, перакладчыца
Мова твораў беларуская
Прэміі

Біяграфія правіць

Скончыла класу Магілёўскага абласнога ліцэя № 1 з інфарматычна-матэматычным ухілам. У 2004 годзе паступіла ў эканамічны ўніверсітэт у Мінску, які скончыла ў 2009 годзе. Пасля гэтага на працягу 2 гадоў працавала маркетолагам. Захапленне творчасцю Тувэ Янсан прывяло да спробаў перакладаць з шведскай мовы[1].

Творчасць правіць

Аўтар зборніку вершаў «Расамаха» (выдавецтва «Медысонт», 2020). Творы друкаваліся ў газеце «Раніца», калектыўных зборніках конкурсаў маладых літаратараў, што праводзіў Беларускі ПЭН-цэнтр: «Групавы партрэт з бабай Броняй» (2007), «Святая праўда ды іншыя казкі» (2009), «Птушкі лёгкіх паводзінаў» (2011). Вершы перакладаліся на ўкраінскую, грузінскую, літоўскую мовы.

У дэбютны зборнік паэзіі Алесі Башарымавай «Расамаха» ўвайшлі выбраныя вершы за 2004—2018 гады. Паэтка так апісвае сваю кнігу:

 

«Расамаха» — кніга вечнай стомы і руху, бегу праз лясы і балоты, шуканняў у краявідах. Кніга слядоў, якімі можаце прайсці і вы.

 

Зборнік вершаў Алесі Башарымавай «Расамаха» названы найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020 года — пра гэта абвешчана 31 мая 2021, арганізатарамі прэміі выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»[2].

Перакладніцкая дзейнасць правіць

Перакладае галоўным чынам з шведскай мовы. Пераклады народных і аўтарскіх казак, кароткай прозы, вершаў друкаваліся ў анлайн-часопісе перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет»[3], дадатку «Літаратурная Беларусь» да газеты «Новы час», часопісе «Дзеяслоў», зборніку містычнага апавядання «Вусцішны пакой», зборніку святочнага апавядання «Падарунак на Каляды», зборніку вершаў Тумаса Транстрэмера «Пад вольным небам», зборніку выбраных вершаў Эдыт Сёдэргран.

Пераклала на беларускую мову кнігі Тувэ Янсан пра мумітроляў «Камета над далінай мумітроляў» (разам з Настай Лабадой), «Капялюш Чарадзея», «Небяспечнае лета», «Мемуары Мумітаты» (выдавец Зміцер Колас); кнігі Астрыд Ліндгрэн «Малы і Карлсан, які жыве на даху», «Карлсан прылятае зноў» і «Карлсан хітруе зноў» (выдавецтва «Папуры»); шэраг кніг-карцінак: «Найлепшы спявак у свеце» (Ульф Нільсан і Эва Эрыксан) — выдавецтва «Кнігазбор», 2014, «Снежны чалавек» (Эва Суса і Бенжамен Шо) — выдавецтва «Кнігазбор», 2013, «Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» (Ульф Старк і Лінда Бундэстам) выдавецтва «Koska»., 2019; зборнік паэзіі Вернера Аспенстрэма «Літанне» (выдавецтва «Медысонт», 2019).

У перакладах Алесі Башарымавай на беларускую выходзілі творы такіх аўтараў як Дан Андэрсан, Карын Бое, Яльмар Сёдэрберг, Стыг Дагерман, Беатрыкс Потэр, Эдыт Несбіт, Ганс Крысціян Андэрсен, Сельма Лагерлёф, Парфірый Гаратак.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць