Алена Андрэеўна Гайдуліс

(Пасля перасылкі з А. Гайдуліс)

Алена Андрэеўна Гайду́ліс (Луцэнка-Гайдуліс; 27 ліпеня 1943, в. Складанцы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць — 6 ліпеня 2009, Гродна) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).

Алена Андрэеўна Гайдуліс
Дата нараджэння 27 ліпеня 1943(1943-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 2009(2009-07-06) (65 гадоў)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

З сялянскай сям’і. Калі бацькі не стала, у 1945 годзе сям’я пераехала на радзіму маці ў Калугу. Тут скончыла СШ і два гады працавала мантажніцай на заводзе, дзе арганізавала калектыў мастацкай самадзейнасці, удзельнічала ў канцэртах. У 1963 годзе скончыла студыю пры Калужскім абласным драматычным тэатры, дзе і пачала сваю творчую дзейнасць. У 1963—1970 гадах — актрыса гэтага тэатра[1].

Завочна скончыла ў 1968 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве (курс М. А. Пажыткова і Н. С. Міхоэлс). Працавала ў тэатрах Калугі, Новакузнецка (1970—1973), Табольска (1975—1978)[1]. У 1973—1975 і 1983—2009 гадах у Гродзенскім, у 1978—1983 гадах у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах[2].

Памёрла 6 ліпеня 2009 года ў Гродне[1].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

ТворчасцьПравіць

Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я. Купалы), Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), Імператрыца Аляксандра Фёдараўна («Змова імператрыцы» А. К. Талстога і П. Шчогалева), Валянціна Андронаўна («Заўтра была вайна» паводле Б. Васільева), Валянціна («Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы[ru]» К. Гальдоні), Марыя Сцюарт (аднайменная п’еса Ф. Шылера), Марта («Хто баіцца Вірджыніі Вулф?[ru]» Э. Олбі)[2].

УзнагародыПравіць

Алена Андрэеўна Гайдуліс за сваё жыццё шматразова была адзначана ганаровымі граматамі за заслугі перад тэатрам. У 1988 годзе ёй было прысвоена званне Заслужанага артыста БССР[1].

У 1997 годзе за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны[1].

У 2001 годзе на фестывалі нацыянальнай драматургіі ў г. Бабруйску стала ўладальніцай прыза за найлепшую жаночую ролю. У 2003 годзе адзначана прэміяй імя Ігната Буйніцкага і прызам «Натхненне» за таленавітае і шматгранае супрацоўніцтва на сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць