Адам Дасюкевіч

беларускі грамадскі дзеяч, ўдзельнік нацыянальнага руху
(Пасля перасылкі з А. Дасюкевіч)

Адам Дасюке́віч (5 чэрвеня 1911, в. Капцэвічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобл.  — 1 лістапада 1943, Паставы) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, педагог.

Адам Дасюкевіч
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, журналіст, педагог
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1911(1911-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1943(1943-11-01) (32 гады)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Урад і рэвізійная камісія Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні. Старшыня ўрада А. Дасюкевіч сядзіць па цэнтры

У 1933 годзе скончыў Віленскую беларускую гімназію. Затым вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Беларускага студэнцкага саюза (БСС). Адзін з лідараў студэнцкага руху другой паловы 1930-х. У 1936—1937 гадах — намеснік старшыні БСС, сябра рэдкалегіі часопіса «Студэнцкая думка». У 1937—1939 гадах — старшыня БСС. З верасня 1936 года да 1938 года рэдактар газеты «Беларуская крыніца» — органа Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Неаднаразова трапляў пад суд за вострыя публікацыі газеты. 19 красавіка 1938 года асуджаны на 6 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 2 гады. Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. 15 снежня 1939 года атрымаў дыплом інжынера аграноміі. У 1940 годзе віцэ-старшыня беларускай групы пры Літоўскім Чырвоным крыжы.

На пачатку фашысцкай акупацыі арыштаваны немцамі на Шаркаўшчыне паводле польскага даносу, але з дапамогай сваякоў вызвалены. Працаваў настаўнікам у мяст. Варапаева. З 1942 года — старшыня Пастаўскага павета. Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі. Расстраляны немцамі за невыкананне іх загаду.

Зноскі

Літаратура

правіць