Алег Іванавіч Дзярновіч

беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з А. Дзярновіч)

Алег Іванавіч Дзярновіч (нар. 19 жніўня 1966, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, археолаг, археограф, выдавец. Спецыяліст па гісторыі і крыніцазнаўстве Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVII стагоддзяў, гістарычнай памяці пра Вялікае Княства Літоўскае. Кандыдат гістарычных навук (2004), дацэнт[2].

Алег Іванавіч Дзярновіч
Дата нараджэння 19 жніўня 1966(1966-08-19) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выдавец, археолаг, археограф
Навуковая сфера гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2004)
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Якаўлевіч Галенчанка

Біяграфія

правіць

У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1988—1991 гадах працаваў археолагам у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». З 1991 па 1994 гады навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі.

З 1994 па 2004 гады працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 гады — навуковым супрацоўнікам. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI стст. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)» (навуковы кіраўнік Георгій Галенчанка). З 2005 года — старшы навуковы супрацоўніка аддзела ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін.

У 1992, 2002, 2004 гадах стажыраваўся пры Варшаўскім універсітэце; у 2005 годзе — у Вышэйшай школе сацыяльных даследаванняў (EHESS, Парыж)

Навуковая дзейнасць

правіць

Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Э. М. Загарульскі, У. С. Кошалеў, В. Н. Рабцэвіч, К. А. Равяка, В. А. Фядосік.

Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыку Вялікага Княства Літоўскага, нямецкую гістарыяграфію гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001 года, неперыядычна)[2]. Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

Узнагароды

правіць

Грамата (2016) і дыплом І ступені (2018) Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2].

  • «…in nostra Livonia»: Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім i Лівоніяй у канцы XV — першай палове XVI стст.: Сістэматызацыя i актавы аналіз / Алег І. Дзярновіч; [Навук. рэд. Г. Я. Галенчанка]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Athenaeum, 2003. — ISBN 985-6374-01-4.
  • Віцебска-Рыжскія акты XIII—XVII ст.: дагаворы i службовая карэспандэнцыя паміж органамі кіравання горада Віцебска i ганзейскага горада Рыгі (з былога комплекса Ruthenica Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіi) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. Дзярновіч. Вып. 1: Дакументы гаспадарча-гандлевыя, XV—XVI стст. — Мн.: Athenaeum, 2005. — 87 с. — (Athenaeum: commentarii historiae et culturae; т. 11). — ISBN 985-6374-14-6.
  • Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985 = Belarusian nonconformism: даведнік / аўтар-укладальнік А. Дзярновіч. Т. 1. — Мн.: Athenaeum, 2004. — 251 с. — (Athenaeum; Т. 9: Калекцыя «Архіў наўноўшае гісторыі»). — ISBN 985-6374-08-1.
  • Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы / Алег Дзярновіч. — Мн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2011. — 244 с. — ISBN 978-985-500-490-6.

У сааўтарстве

правіць
  • Лёс Крэва / А. І. Дзярновіч, А. А. Трусаў, І. М. Чарняўскі. — Мн.: Полымя, 1993. — 48 с. — ISBN 5-345-00625-3.

Артыкулы

правіць
  • Альманах «METRICIANA» — творчая пляцоўка для даследчыкаў Метрыкі ВКЛ / Алег Дзярновіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2005. — № 1. — С. 70—72.
  • Апошні пазітывіст: да 70-годдзя Георгія Галенчанкі / Алег Дзярновіч // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня—Мінск: Aidai—Athenæum, 2009. — 311 с., [4] л. іл. — С. 26—33. — (Athenæm commentarii historiæ et culturæ; т. 12). — ISBN 978-9955-656-63-0.
  • Незаконны досвед: канібалізм у Вялікім княстве Літоўскім і Інфлянтах у XVI—XVIII стст. — паміж інвектывамі храністаў і досведам культурнай антрапалогіі / Алег Дзярновіч // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня—Мінск: Aidai—Athenæum, 2009. — 311 с., [4] л. іл. — С. 84—95. — (Athenæm commentarii historiæ et culturæ; т. 12). — ISBN 978-9955-656-63-0.
  • Толькі праз крыніцы (да 70-годдзя Георгія Галенчанкі) / А. І. Дзярновіч // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2007. — Вып. 8. — С. 253—263.
  • Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022. / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2012. — № 18—19(1—2). — С. 30—53. [1]
  • Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.

Крыніцы

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в Марозаў 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць