Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі
Андрэ́й Міха́йлавіч Заспі́цкі (16 лютага 1924, Высоке Мазавецке, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка — 9 сакавіка 2019, Мінск) — беларускі скульптар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977)[2], заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).
Андрэй Міхайлавіч Заспіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лютага 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 2019[1] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | |
Вядомыя працы |
Помнік Адаму Міцкевічу (Мінск) Помнік Францыску Скарыну (Полацк) Помнік Я. Купалу, Мінск Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, Жодзіна |
Уплыў | Аляксей Глебаў |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Званні | Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьДаваенны перыяд
правіцьНарадзіўся 16 лютага 1924 года ў Высоке Мазавецке Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі. Бацька быў вядомым літографам, рабіў каляровыя плакаты[3].
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі. У 15 год, пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Займаўся лепкай у Доме народнай творчасці. Першы твор маладога мастака «Трывога на караблі» адразу трапіў на выстаўку. У 1940 годзе тры яго творы — бюст Ф. Э. Дзяржынскага, «Бежанцы» і «Трывога на караблі» экспанаваліся на выстаўцы «Першай дэкады беларускага мастацтва і літаратуры» ў Маскве. За бюст Дзяржынскага, які таксама паказалі на выставе «Абарона СССР», мастак быў узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР. Дом народнай творчасці накіраваў яго ў школу юных талентаў пры Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе. За год Андрэй асвоіў поўны курс і экстэрнам здаў экзамены. Затым паспяхова здаў уступныя экзамены ў Акадэмію мастацтва. Але вучыцца не давялося, бо пачалася Вялікая Айчынная вайна[4].
Ваенны перыяд
правіцьСям’я Заспіцкіх была эвакуіравана ў Мачушанскі раён Сталінградскай вобласці. Андрэй разам з аднагодкамі працаваў у полі і ў кузні. У пачатку 1941 года яго прызвалі ў войска.
Пасляваенны перыяд
правіцьТолькі ў 1947 годзе мастак вярнуўся да творчасці. Ён прыехаў у Мінск і стажыраваўся з 1948 па 1956 гады ў майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР у скульптара Аляксея Глебава. З 1949 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і саюзных мастацкіх выстаўках. У 1951 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры.
Памёр 9 сакавіка 2019 года ў Мінску. Крэміраваны 11 сакавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[5].
Творчасць
правіцьХХ стагоддзе
правіцьАндрэй Заспіцкі стварыў вобразы паэткі Алаізы Пашкевіч (Цёткі) ў Астрыне, кампазітара Фрыдэрыка Шапена, народнага беларускага паэта Янкі Купалы і фантан у аднаймённым парку (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім), свайго настаўніка скульптара Аляксея Глебава, пісьменніка Максіма Горкага ў аднайменным парку Мінска (сумесна з І. Міско і М. Рыжанковым), герояў вайны Шаршнёва, Шмырова, Бумажкова.
Неаднаразова скульптар звяртаўся да тэмы вайны — «Партызанскія сцежкі», «Партызан-падрыўнік», «Партызан адпачывае». Кампазіцыя «Прысядзем перад дарогай» была прадстаўлена на выставе «Беларусь сацыялістычная». Да тэмы развітання маці з сынам майстар вяртаўся неаднаразова.
Кампазіцыя «Ленінскія словы» была створана Андрэем Заспіцкім да 50-годдзя першай рускай рэвалюцыі.
У 1955 годзе скульптар стварыў партрэт Адама Міцкевіча. У гэтыя гады Андрэй Заспіцкі таксама прыняў удзел у стварэнні скульптур «Калгасніца», «Салдат», «Партызанка» на вежах Прывакзальнай плошчы Мінска[6]. Ён з’яўляецца аўтарам скульптуры «Інжынер».
- 1953 — скульптуры на будынку Сувораўскага вучылішча: пяхотнік і лётчык, працоўны і калгасніца (сумесна з Віктарам Паповым)[7]
- 1965 — помнік К. Э. Цыялкоўскаму ў парку імя Максіма Горкага (сумесна з Л. Гумілеўскім)
- 1971 — надмагільны помнік Янку Купалу на Вайсковых могілках Мінска (сумесна з А. Анікейчыкам)
- 1972 — помнік Янку Купалу і фантан «Вянок» у парку Янкі Купалы (сумесна з А. Анікейчыкам і Л. Гумілеўскім)
- 1974 — помнік Францыску Скарыну, Полацк (сумесна з А. Глебавым, І. Глебавым)
- 1975 — манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, Жодзіна (сумесна з І. Міско, М. Рыжанковым, архітэктар А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР)
- 1977 — надмагільны помнік беларускай паэтцы Еўдакіі Лось
ХХІ стагоддзе
правіць- надмагільны помнік Міхаілу Савіцкаму
- 2002 — помнік Адаму Міцкевічу на Гарадскім Валу ў Мінску (сумесна з А. М. Фінскім)
- скульптура Уладзіміра Мулявіна (Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Мінск)
- 2006 — рэльеф «Гусляр», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Зноскі
- ↑ http://www.belartunion.by/naviny/ab-yavy/582-spachuvanni-rodnym-i-blizkim-u-suvyazi-sa-smertsyu-andreya-mikhajlavicha-zaspitskaga.html Праверана 13 сакавіка 2019.
- ↑ Скульптор Андрей Заспицкий: «После войны я рисовал вывески вместе с Василем Быковым за бокал пива» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ «Мінскі Кур’ер». Ірына Юдзіна. Інтэрв’ю з Андрэем Заспіцкім(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 сакавіка 2015.
- ↑ Этапы творческого пути (руск.)
- ↑ Спачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Андрэя Міхайлавіча Заспіцкага Архівавана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Вечерний Минск. «Восемь стражей городских ворот» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Citidog.by «Быстро-экскурсия: известные и неизвестные скульптуры о советском человеке» (руск.)
Літаратура
правіць- Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 572. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 207. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Пікулік А. М. Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 324. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Заспіцкі Андрэй Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»