Альберт Пятровіч Калніньш

(Пасля перасылкі з А. Калніньш)

Альберт Пятровіч Калніньш (нар. 30 верасня 1928, Менск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980).

Альберт Пятровіч Калніньш
Дата нараджэння 30 верасня 1928(1928-09-30) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1944—1952 гадах слесар, курсант, памочнік капітана цеплахода Рыжскага параходства[1].

Член КПСС з 1953 года[2]. Скончыў у 1958 годзе архітэктурны факультэт БПІ. Да 1988 года працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе: архітэктар, старшы архітэктар, з 1960 года — галоўны архітэктар праектаў, з 1976 года кіраўнік архітэктурнай майстэрні, якая з’яўлялася галаўной у рэспубліцы па праектаванні забудовы сельскіх населеных месцаў і вытворчых комплексаў, і перадавой у СССР па ўзроўні архітэктурна-планіровачных рашэнняў. У 1994—1997 гадах намеснік дырэктара ДП «Белаэранавігацыя»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Асноўныя работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (1963—1967), у сааўтарстве праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага[2], у т.л. перапланіроўка структуры вулічнай сеткі, рэканструкцыя помніка польскім воінам дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, мемарыяльны комплекс Помнік-музей савецка-польскай баявой садружнасці, рэгенерацыя навакольнага ландшафту, плаціны, вадасховішча, тэхналагічныя транзітдарогі, мост на рацэ Мярэя (1965—1975, дыплом саюза архітэктараў СССР 1972)[1], Сяменча Жыткавіцкага (1970—1978), Сноў Нясвіжскага (1970—1980), Расна Камянецкага (1975—1980); комплексны праект Усакіна Клічаўскага і Жамчужны Баранавіцкага (абодва 1979—1985) раёнаў; праекты мемарыяльных комплексаў «Усакіна» (1982)[3], «Вязень-Сялец» (1985) у Клічаўскім раёне, помнік У. I. Леніну ў Клічаве (1985)[2]. Комплексны праект планіровачнай структуры сельскай школьнай сеткі Беларусі (школы, інтэрнаты, размяшчэнне, развіццё; 1974—1979). Праекты планіроўкі і забудовы сёлаў з вытворчымі комплексамі на зноў асвойваных землях беларускага Палесся (1968—1986), сёлаў Камянецкага раёна Казахстана (1960-61), Пыталаўскага раёна Пскоўскай вобласці РСФСР (1984—1985)[1].

Аўтар публікацый па пытаннях архітэктуры, і капітальнага будаўніцтва на вёсцы[2], у т.л. «Шляхі пераўтварэння сяла ў пасёлкі новага тыпу» (часопіс «Сельскае будаўніцтва Беларусі», 1968); у суаўтарстве — «Добраўпарадкаванне і азеляненне сельскіх населеных пунктаў» (1980, 1991), «Дом для сяла» (1985)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973), залатым, сярэбранымі і бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1970, 1976, 1980, 1982, 1983) за лепшыя рашэнні планіроўкі і забудовы сельскіх пасёлкаў, дыпломам СА СССР (1972) па выніках агляду творчых дасягненняў савецкай архітэктуры за праект планіроўкі і забудовы в. Леніна Горацкага раёна[3].

Зноскі

  1. а б в г д Калниньш Альберт Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г Калніньш Альберт Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б Калниньш Альберт Петрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць