Аляксандра Іванаўна Клімава
Аляксандра Іванаўна Клі́мава[2] (1 кастрычніка 1921, Самадураўка, Кустанайская губерня, РСФСР — 13 мая 2005, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1969). Народная артыстка Беларускай ССР (1963).
Аляксандра Іванаўна Клімава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 2005 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Андрэй Андрэевіч Душачкін |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0459559 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 1 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Самадураўка Кустанайскай губерні РСФСР (цяпер пас`kfr Затабольск у Костанайскай вобласці Казахстана).
Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Магнітагорску. Скончыла сярэднюю і музычную школы і ў 1941 годзе пачала працоўную дзейнасць на металургічным камбінаце.
Займалася ў драматычным гуртку пры Доме металургаў. Першыя крокі ў акцёрскім мастацтве зрабіла на сцэне Магнітагорскага народнага тэатра. У 1942—1945 гадах — актрыса Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў ваенных шпіталях.
У 1945 год у паступіла ў Маскоўскае вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай).
Пасля заканчэння вучылішча ў 1949 годзе была запрошана ў Адэскі рускі драматычны тэатр імя А. Іванова, на сцэне якога працавала да 1951 года. У 1951—1954 гадах — актрыса Кіеўскага РДТ імя Л. Украінкі, у 1954—1956 — Харкаўскага РДТ імя А. С. Пушкіна. Працавала таксама ў Свярдлоўску і Маскве.
У 1956—2004 гадах — актрыса Мінскага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Выканала больш за 80 галоўных роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Набыла славу вядучай актрысы гераічнага плана і атрымала шырокае прызнанне ў тэатральнай грамадскасці і гледачоў.
У 1981—1988 гадах выкладала ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Саюза кінематаграфістаў БССР. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Член Савецкага камітэта абароны міру, камітэта па Ленінскім і Дзяржаўных прэміях пры Савеце міністраў СССР, камісіі БССР па справах ЮНЕСКА. Абіралася старшынёй Рэспубліканскай ваенна-шэфскай камісіі.
Памерла 13 мая (па іншых крыніцах — 14 мая) 2005 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
правіцьЗа працы працы ў тэатры імя Горкага Аляксандра Клімава сыграла больш за 80 галоўных роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод тэатральных роляў: Машо («Жывы труп» Л. Талстога), Ніна Арбеніна («Маскарад» М. Лермантава), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Клеапатра, лэдзі Макбет, Гертруда («Антоній і Клеапатра», «Макбет», «Гамлет» У. Шэкспіра), Ларыса, Купава («Беспасажніца», «Снягурачка» А. Астроўскага), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л. Зорына), прынцэса Касманаполіс («Салодкагалосая птушка юнацтва» Т. Уільямса), Спірыдонава («Шостае ліпеня» М. Шатрова), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Кацька («Варвары» М. Горкага), Зубрыч («Трывога», А. Петрашкевіча), Жанчына («Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча), жанчына ў белым («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага), Тэрэза («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Д. Мдывані) і іншыя.
Акрамя працы ў тэатры А. Клімава знялася больш чым у 30 мастацкіх і тэлевізійных фільмах, сярод якіх «Каранцін», «Вытокі», «Залаты ганак», «Таму што кахаю», «Па сямейных абставінах», «Радуніца», «Сыны ідуць у бой», «Побач з вамі», «Уся каралеўская раць», «Па сакрэту ўсяму свету», «Атланты і карыятыды», «Шапка Манамаха» і іншыя[3].
Творчасці актрысы прысвечаны хранікальна-дакументальныя фільмы «Актрыса — мая прафесія» (1970) і «Апошні спектакль» (1998)[3].
Сям’я
правіць- Муж — Андрэй Валянцінавіч Душачкін-Карсакоўскі, акцёр-педагог.
- Сын — Андрэй Андрэевіч Душачкін (нар. 1960), беларускі акцёр тэатра і кіно, педагог, літаратар. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2004).
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1959)
- Народная артыстка Беларускай ССР (1963)
- Народная артыстка СССР (1969)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960)
- Ордэн Леніна (1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Ордэн Францыска Скарыны (2001)
- Медаль «За працоўную адзнаку» (1951)
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Медаль «Ветэран працы» (1987)
- Медаль Францыска Скарыны (1996)
- Медаль «За выдатныя заслугі ў беларускім кінематографе» (2002)
- Прэмія імя І. Буйніцкага (1994)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1996)
Таксама ўзнагароджана шэрагам ганаровых грамат і дыпломаў.
Зноскі
- ↑ Климова Александра Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б Клімава Аляксандра Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Клімава Аляксандра Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 390. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 336—337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Александра Климова // КИНО-ТЕАТр. РУ (руск.)
- Климова Александра Ивановна (руск.) // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
- «Королева пролетарского происхождения»: 100 лет со дня рождения народной артистки СССР Александры Климовой (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Яўгенія Шыцька У промнях і цені вялікага таленту Аляксандры Клімавай // Выдавецкі дом «Звязда»