Артур Аляксандравіч Клінаў

(Пасля перасылкі з А. Клінаў)

Артур Аляксандравіч Клінаў (нар. 5 верасня 1965, Мінск) — беларускі мастак, акцыяніст, дызайнер, фатограф, літаратар, сцэнарыст, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan» (2002).

Артур Аляксандравіч Клінаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 1965[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, архітэктар, фатограф
Вучоба
Мастацкі кірунак авангард, канцэптуальнае мастацтва, сац-арт, постмадэрнізм
Вядомыя працы жывапіс, дызайн, скульптура, фатаграфія, перформанс, літаратура, кінамастацтва
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўнік неафіцыйнага і нефармальнага мастацтва, авангардыст, канцэптуальны мастак. Вядомы ў Беларусі з канца 1980-х гадоў. Аўтар урбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца» — захавання архітэктурнай унікальнасці цэнтральнай часткі Мінска. Універсальная творчая асобы, якая развівае мастацкую ідэю і рэалізуе навацыю ў любой мастацкай форме (традыцыйны жывапіс, фатаграфія, саламяная скульптура, перформанс, інсталяцыя, відэа, літаратура) з выкарыстаннем розных матэрыялаў і прадметаў рэальнасці[3]. Беларускі культуролаг Максім Жбанкоў ахарактарызваў Артура Клінава як беларускага прадаўжальніка наватарства Эндзі Уорхала і Эміра Кустурыцы[4].

Сям’я правіць

Маці была інжынерам-праграмістам і членам камуністычнай партыі[5], пра яе мастак у інтэрв’ю казаў: «Працаголік. Усё жыццё аддала працы і мне»[5]. Бацька быў спартоўцам і мастаком: у маладосці займаўся боксам, стаў майстрам спорту, а пасля займаўся мастацтвам прыкладнога характару — рабіў заказы для калгасаў, саўгасаў, розных інстытутаў[5]. Бацька меў антысавецкія настроі[6].

Выхаванне і адукацыя правіць

Артур Клінаў вырас у тым квартале Мінска, дзе было шмат яўрэйскіх сямей, хоць яго сям’я не яўрэйская[7]. У сярэдняй школе ў класе разам з Артурам таксама вучылася шмат яўрэяў[7]. У школе ў адным класе вучыўся разам са сваім сябрам Змітром Саўкам, а класным кіраўніком была яўрэйка Марыя Ізраілеўна Грайфер[8].

У 1976—1980 гг. вучыўся ў дзіцячай мастацкай школе № 1, а ў 1978—1982 гг. — і ў мастацкіх студыях і майстэрнях Уладзіміра Ткачэнкі, Рышарда Мая і Віталія Чарнабрысава[3]. Артур хацеў паступаць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяперашнюю Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў), але не прайшоў іспыты: «Я збіраўся ў тэатральна-мастацкі, бо хацеў быць мастаком. Да таго ж гэта быў самы моцны асяродак нацыянальнага супраціву. Не паступіў і, каб год не губляць, пайшоў на архітэктурны факультэт БПІ»[5].

У 19821987 гг. вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (у педагогаў Галіны Палянскай, Вячаслава Ангелава, Аляксандра Калантая і інш.) і атрымаў спецыяльнасць «горадабудаўніцтва»[3].

У 19821984 гг. удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984), да якога далучыўся і школьні сябр Артура Зміцер Саўка[9]. У 1982 г. удзельнічаў у акцыі «Гуканне вясны», арганізаванай «Беларускай Майстроўняй» у Заслаўі[6]. У чэрвені 1984 г. Артур Клінаў і Зміцер Саўка сталі ўдзельнікамі першага пікету, які «майстроўцы» ладзілі ў знак пратэсту супраць руйнавання будынку старога мінскага тэатра, і былі арыштаваны міліцыяй[10].

Творчасць у галіне жывапісу, дызайну, перформансу і фотамастацтва правіць

Пасля заканчэння інстытута ўцягнуўся ў сваю спецыяльнасць «горадабудаўніцтва». Яшчэ ў студэнцкія гады Артур Клінаў займаўся навуковым даследаваннем беларускай архітэктуры савецкага перыяду (асабліва т.зв. мінскага «сталінскага ампіру» — 19301950-я гады), што пазней рэалізуецца ў значныя праекты: студэнцкае даследаванне стала канцэптуальным падмуркам для стварэння фотаальбома «Горад Сонца» (2005), аўтабіяграфічнага рамана «Мінск. Горад Сонца» (2006) і ўрбаністычна-культурнай канцэпцыі «Горад Сонца-2».

Праз пэўны час у Клінава скончваецца цікавасць да горадабудаўніцтва і ён шукае для сябе чагосьці іншага: «Але потым у мяне настала паўза, пайшлі захапленні авангардызмам, пацыфізмам, хіпі… Я на некалькі гадоў пайшоў у экзістэнцыйны пошук»[5]. Клінаў стаў займацца жывапісам, фотамастацтвам і дызайнам, а пазней і літаратурай[3].

Першапачаткова выступаў як мастак і акцыяніст. З 1986 г. пачынае ладзіць шматлікія ўласныя і супольныя мастацкія выстаўкі ў Беларусі і па-за межамі. У 1980-я гады ў Мінску быў актыўным удзельнікам нонканфармісцкага руху ў беларускім мастацтве: у 1987 г. заснаваў адну з першых у БССР нефармальных арт-груп «Супольнасць БЛО» (1987—1990) і быў удзельнікам выставак групы «Форма» (1987—1990).

У 1990-х гг. стаў працаваць з аб’ектамі (імкнуўся стварыць нестандартныя выразныя вобразы) і інсталяцыямі (выкарыстоўваў прынцыпы філасофіі абсурду і экзістэнцыялізму): стаў аўтарам праектаў «Смерць піянера» (1995—2000), «Тексты» і «50 вёдзер — шэдэўраў сусветнага мастацтва» (1997—1999), а таксама інтэрактыўнага шоу «Калумбарый сусветнай літаратуры» (1998)[3].

У 1998 г. стаў заснавальнікам і старшынёй Беларускай асацыяцыі сучаснага мастацтва і аўтарам ідэі Міжнароднага фестывалю перформансу «Навінкі» («NAVINKI») у Беларусі[11]. Праект «Навінак» быў першым праектам у межах праграмы «Міжнародныя арт-фэсты ў Беларусі», якая была распрацавана Беларускай асацыяцыяй сучаснага мастацтва. Першы фестываль «NAVINKI» адбыўся ў верасні 1999 г. у Мінску ў Палацы мастацтваў, а галоўным куратарам фестывалю стаў Віктар Пятроў — сябра Артура Клінава[11].

З 2000-х гг. пачаў займацца таксама фатаграфіяй, публіцыстыкай і перформансам; стаў заснавальнікам перфарматыўнага тэатра «Partisan’s Boutique Transportable». Супольна з Таццянай Новікавай быў аўтарам і арганізатарам у Мінску фестывалю відэарту (2002—2004). У 2000-х гг. стаў аўтарам праектаў «Палацы для птушак», «Sweet Straw Life», «Горад Сонца», «Горад Сонца-2» (па матывам Тамаза Кампанелы).

У 2002 г. стаў заснавальнікам і галоўным рэдактарам мастацкага часопіса (альманаха сучаснай беларускай культуры) «pARTisan», дзе і сам друкуе свае артыкулы і фотапрацы. З’яўляецца галоўным рэдактарам інтэрнэт-партала partisanmag.by.

У 2006 г. дэбютаваў у літаратуры беларускамоўным раманам «Мінск. Горад Сонца» (2006) (у 2007 г. раман перавыдадзены пад назвай «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»), а пазней апублікаваў беларускамоўныя раманы «Шалом» (2010) і «Шклатара» (2013).

4 лютага 2008 г. адбылася прэзентацыя праекта «Калекцыя пАРТызана», які складаецца з серыі альбомаў беларускага актуальнага мастацтва. Першым у гэтай серыі выйшаў альбом Артура Клінава «Дванаццаць». Ён уяўляе сабой рэтраспектыву дванаццаці найбольш важных для мастака праектаў за апошнія 12 гадоў.

З 2009 г. стаў працаваць і ў кінамастацтве ў якасці сцэнарыста і мастака. З’яўляецца мастаком-пастаноўшчыкам фільмаў «Масакра» (2010) і «Hard Reboot» (2014), рэжысёрам якіх з’яўляецца сябра Клінава — Андрэй Кудзіненка[12].

У 2011 г. прадстаўляў Беларусь на 54-й міжнароднай Венецыянскай біенале (Італія), дзе прадставіў сваю інсталяцыю з саломы «Вячэра»[13].

Творы Артура Клінава знаходзяцца ў калекцыях Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Цэнтры сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (Варшава), Галерэі Эдуарда Нахамкіна (Нью-Ёрк), калекцыі Аляксандра Глезера (Музей сучаснага рускага мастацтва, Нью-Джэрсі, ЗША), прыватных калекцыях Беларусі, Велікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Італіі, Расіі, ЗША, Францыі, Швецыі[3].

Выстаўкі правіць

Індывідуальныя выстаўкі[3]:

  • 1986: персанальная кватэрная выстаўка (г. Мінск, кватэра Артура Клінава)
  • 1987: «Вясновыя песні звышчалавека» (г. Мінск, кватэрная выстаўка)
  • 1994: галерея «Vita Nova» (г. Мінск, Беларусь)
  • 1995: праект «Смерць Піянера» — галерэя незалежнага мастацтва «Шостая лінія» (г. Мінск, Беларусь)
  • 1996: праект «Смерць Піянера-2» — галерэя незалежнага мастацтва «Шостая лінія» (г. Мінск, Беларусь)
  • 1998: праект «Калумбарый сусветнай літаратуры» — Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (г. Варшава, Польшча)
  • 1999: галерэя «Officyna» (г. Шчэцін, Польшча)
  • 2000:
  • 2001: праект «Палацы для птушак» — Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац» (г. Варшава, Польшча)
  • 2003:
  • 2005: праект «Салодкае саламянае жыццё» — галерэя «AT» (г. Познань, Польшча)
  • 2006: праект «Перасоўны партызанскі магазін» (г. Прага, Чэхія)
  • 2007: праекты «Аліса ў краіне вар’яцкага чаяпіцця» і «Горад СОНца» — галерэя «Giedre Bartelt Galerie» (г. Берлін, Германія)
  • 2008: галерэя «Zoja Gallery» (г. Варшава, Польшча)

Калектыўныя выстаўкі[3]:

  • 1987:
    • выстаўка «Майстэрня мастака» — Рэспубліканскі дом работнікаў мастацтваў Беларускага тэатральнага аб’яднання (г. Мінск, БССР)
    • выстаўка «Перспектыва» — выстаўная зала Беларускага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі (г. Мінск, пр. Машэрава, д.7, БССР)
    • выстаўка «На Калектарнай» групы «Форма» — Інстытут Мінскграмадзянпраект (г. Мінск, вул. Калектарная, д. 20а, БССР)
    • выстаўка асацыяцыі «БЛО» — Дом кіно (г. Мінск, БССР)
  • 1988: Усесаюзны семінар па неафіцыйнаму мастацтву «Свята мастацтваў „Нарва-88“» — замак Германа (г. Нарва, Эстонія)
  • 1989:
    • выстаўка «Сталін учора, сёння, заўтра» (Ленінград — Мінск — Вільнюс)
    • першая рэспубліканская выстаўка нетрадыцыйнага мастацтва «Панарама» (Мінск, закінуты дом на вул. Гандлёвай, д. 27)
    • выстаўка ўсходнееўрапейскага мастацтва — фотагалерэя «Oosterkerk» (г. Амстэрдам, Галандыя)
    • выстаўка «Чырвонае і белае» — Музей пад адкрытым небам (г. Амстэрдам, Галандыя)
    • выстаўка «Дэманстрацыя скарбаў беларускага авангарда» — выстаўная зала Беларускага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі (г. Мінск, вул. Машэрава, д.7, БССР)
  • 1990:
    • выстаўка «Памяці Бруно Шульца 1» нефармальнай арт-групы «Супольнасць БЛО» — Музей гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Ленінград, СССР)
    • выстаўка «Памяці Бруно Шульца 1» нефармальнай арт-групы «Супольнасць БЛО» — Культурны цэнтр на Пятроўскіх лініях (г. Масква, СССР)
    • выстаўка, прысвечаная Вінцэнту ван Гогу, — галерэя «Ариадна» (г. Санкт-Пецярбург, СССР)
    • выстаўка «Беларускі авангард» (г. Дармштат, Германія)
    • выстаўка «Белае і чырвонае» — галерэя «Cottenham» (г. Лондан, Велікабрытанія)
    • выстаўка «21 мастак з Усходняй Еўропы» — галерэя «Nobel Gallery» (г. Утрэхт, Галандыя)
  • 1991:
    • выстаўка «Biel Art. Панарама беларускага мастацтва» — ліцейны цэх фабрыкі Норбліна (г. Варшава, Польшча)
    • галерея «Zachenta» (г. Варшава, Польшча)
  • 1992:
    • выстаўка «Сучаснае беларускае мастацтва» — форум «Kultur forum Moenchengladbach» (г. Мёнхенгладбах, Германія)
    • музей «Польскі музей Амерыкі» (г. Чыкага, ЗША)
  • 1994: выстаўка «Мастакі з Мінску» — дні культуры Мінска ў Боне — форум мастакоў «Кюнстлерфорум» (г. Бон, Германія)[14]
  • 1996:
    • выстаўка Артура Клінава, Міхаіла Баразны, О. Сазыкінай і інш. (зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія)[14]
    • фестываль канцэптуальнага мастацтва — выстаўная зала «Манеж» (г. Санкт-Пецярбург, Расія)
  • 1997: Музей Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (г. Мінск, Беларусь)
  • 1998:
    • галерэя «Борей» (г. Санкт-Пецярбург, Расія)
    • фестываль «Information-98» (г. Віцебск, Беларусь)
  • 1999:
    • галерэя «Galerie d’Ecole des Beaux-Arts» (г. Марсель, Францыя)
    • цэнтр «Villa Valcampana» (г. Мачэрата, Італія)
    • галерэя «BWA» (г. Кельцэ, Польшча)
    • Цэнтр польскай скульптуры (вёска Ароньска, Мазавецкае ваяводства, Польшча)
    • галерэя «Manhattan» (г. Лодзь, Польшча)
    • музей «Moderna Museet» (г. Стакгольм, Швецыя)
  • 2000:
  • 2001:
  • 2002: Цэнтр сучаснага мастацтва (г. Вільнюс, Літва)
  • 2003:
    • галерэя «Garde a vue» (г. Клермон-Феран, Францыя)
    • Маскоўскі музей сучаснага мастацтва (г. Масква, Расія)
  • 2005: выстаўка «Балота Empire» — Цэнтр сучаснага мастацтва (г. Кіеў, Украіна)
  • 2007:
    • галерэя «Kunsthoone» (г. Талін, Эстонія)
    • галерэя «Laznia» (г. Гданьск, Польшча)
  • 2008: выстаўка «Беларускія перспектывы» (куратар і ўдзельнік выстаўкі — Артур Клінаў) — галерэя «Arsenal» (г. Беласток, Польшча)
  • 2009:
  • 2010:
    • выстаўка «Дах—11» — Палац Мастацтваў (г. Мінск, Беларусь)
    • выстаўка «Open the door? Belarusian Art Today» — Цэнтр сучаснага мастацтва (г. Вільнюс, Літва)
  • 2011:
  • 2012: выстаўка «Радыус нуля» — завод «Горизонт» (Мінск, Беларусь)

Урбаністычна-культурная канцэпцыя «Горад Сонца» правіць

 
Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота 2005 г.
Выказванне Артура Клінава аб прычынах неабходнасці захавання «Горада СОНца» ў Мінску, 8 верасня 2014 г.

У 2000 г. звяртаецца да тэмы архітэктурных ансамблей Мінска ў стылі сталінскага ампіру (1930—1950-х гадоў), якія даследаваў яшчэ ў студэнцкія гады, і пачынае на працягу чатырох год (2000—2004) займацца мастацкім фатаграфаваннем розных куткоў цэнтральнай часкі горада. Было зроблена некалькі тысяч чорна-белых здымкаў (у тым ліку з даху дамоў), але толькі сотні з іх былі ўключаны ў фотаальбом «Горад СОНца» (2005), які стварае ірэальны свет («горад-сон») сталінскай архітэктуры ў Мінску, што ў сваю чаргу стварае сам Мінск[15]. Фатаграфічны праект «Горад СОНца» хутка быў трансфарміраваны Клінавым з серыі здымкаў у мастацкую аўтабіяграфічную кнігу, прысвечаную Мінску і вобразу горада, — раман «Мінск. Горад Сонца» (2006).

У тэкставай частцы фотаальбома «Горад СОНца» (2005) Артур Клінаў адзначыў архітэктурную каштоўнасць, мастацкую вартасць і еўрапейскую ўнікальнасць цэнтральнай часткі Мінска («сталінскі ампір» 1930—1950-х гадоў), якая забудоўвалася ў савецкія часы паводле рэгулярнага плану і ідэй камунізму як ідэальны камуністычны горад для ідэальнага (камуністычнага) грамадства. Клінаў назваў яе «Горад Сонца» — унікальны ўрбаністычны аб’ект і помнік культуры сусветнага ўзроўню, аналага якому няма нідзе ў свеце. «Горад Сонца» у Мінску — гэта не ўвесь Мінск, а цэнтральная яго частка — вялікі архітэктурны ансамбль, які мае працяжнасць 7-8 км і шырыню 2-4 км (ці нават значна шырэй) уздоўж сучаснага праспекта Незалежнасці і навокал (Прывакзальная плошча, плошча Незалежнасці, плошча Перамогі, вуліца Карла Маркса, вуліца Кірава, вуліца Леніна, вуліца Максіма Багдановіча, вуліца Камуністычная, вуліца Захарава, вуліца Чырвонаармейская, вуліца Казлова і інш.). На думку Клінава, мінскі «Горад Сонца» — гэта адзінае на тэрыторыі СССР цэласнае ўвасабленне ідэальнага камуністычнага горада. У савецкім праекце Вялікай Камуністычнай Утопіі краевугольным камнем была пабудова новага ідэальнага горада для ідэальнага грамадства. Такі ідэальны горад будаваўся паўсюль у СССР — у кожным, нават маленькім горадзе. Аднак нідзе, акрамя Мінска, забудова горада паводле гэтых сацыяльных стандартаў і эстэтычных уяўленняў не была рэалізавана ў поўнай ступені як завершаны ўрбаністычны комплекс, нават у Маскве. У сваёй кнізе Клінаў сцвярджаў, што Камуністычны праект не быў толькі праектам Савецкага Саюза, а быў еўрапейскім праектам, які нарадзіўся яшчэ 400 год таму — адлюстраваны ў кнізе Тамаза Кампанелы «Горад Солнца» (1602). Таму мінскі «Горад Солнца» — гэта еўрапейскі помнік, які маецца толькі ў Беларусі і каштоўны менавіта сваёй цэласцю[16]. З таго часу Клінаў пачынае распаўсюджваць праз мас-медыя сваю ўрбаністычна-культурную канцэпцыю «Горад Сонца».

У лістападзе 2007 г. у межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры «Maison d’Europe et d’Orient» адкрылася фотавыстаўка Клінава, а таксама прайшла прэзентацыя ўрыўкаў яго раману «Мінск. Горад Сонца» у перакладзе на французскую мову.

У 2009 г. выступіў ініцыятарам грамадскай гарадской праграмы «Горад Сонца-2» — ператварэння Мінска ў буйны турыстычны і культурны цэнтр Еўропы на падставе захавання аўтэнтыкі і падтрымкі ў годным выглядзе архітэктурных ансамбляў у стылі сталінскага ампіру (1930—1950-х гадоў) цэнтральнай часткі Мінска (г.зв. «Горада Сонца») — праз афіцыйнае прызнанне іх гісторыка-архітэктурным запаведнікам і прыняцце законаў аб ахоўных зонах, што дазволіла б прывабіць мільён замежных турыстаў штогадова і адпаведныя прыбыткі[17]. У Мінск была запрошана група экспертаў ЮНЕСКА, для далучэння цэнтральнай часткі Мінска (г.зв. «Горада Сонца») у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі, аднак група знайшла шмат адхіленняў ад аўтэнтыкі, якія былі зроблены пазнейшым часам. Клінаў лічыць яшчэ цалкам магчымым вярнуць аўтэнтычнасць страчаным фрагментам ансамбляў комплекса і далейшае ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны[18]. Між тым, у цэнтральнай частцы Мінска вядзецца «кропкавая забудова» будынкамі розных архітэктурных стыляў (напрыклад, атэль «Кемпінскі» на праспекце Незалежнасці), што парушае гарманічнасць і ансамблевасць цэнтра Мінска і стварае цяжкасці для рэалізацыі праграмы «Горад Сонца-2»[18].

У лютым 2012 г. Артур Клінаў далучыўся да грамадскай ініцыятывы беларускіх мастакоў, фатографаў і мастацтвазнаўцаў, якія звярнуліся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і гарадскіх улад Мінска (Мікалая Ладуцькі) з просьбай скасаваць рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску атэля «Пекін» у парку 40-годдзя Кастрычніка і пакінуць парк у першапачатковым выглядзе для захавання савецкай архітэктурнай атмасферы і гістарычнасці месца, дзе 16 ліпеня 1944 г. адбыўся Парад Партызанскіх войск пад камандаваннем генерала Івана Чарняхоўскага, у якім прынялі ўдзел 30 000 партызан Беларусі і 20 000 мірных грамадзян Мінска[19]. Выказаўся супраць забудовы савецкай гістарычнай прасторы горада «шкляным кічам» і ператварэння Мінска ў шэра-бятонны бязтварны мегаполіс[19].

гл. таксама Водна-зялёны дыяметр Мінска

Літаратурная і сцэнарысцкая творчасць правіць

 
Артур Клінаў на прэзентацыі свайго рамана «Шклатара» ў галерэі «Ў» у Мінску, 10 студзеня 2014 г.

З’яўляецца аўтарам літаратурных мастацкіх твораў:

Раман «Мінск. Горад Сонца» (2006) / «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» (2007) (У 2006 у Германіі на нямецкай мове (пасля перакладу з беларускай) быў выдадзены першы (аўтабіяграфічны) раман Артура Клінава «Мінск. Горад Сонца», які ў 2007 быў выдадзены на беларускай мове ў Мінску пад новай назвай «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца»)[20]: Раман, напісаны як падарожная кніга па Мінску, змяшчае філасофскія разважанні і стылістычна вытанчаны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплецена ў мінулае і сучаснасць горада. Маршрут героя, апісаны аўтарам у кнізе, можа быць дапаможнікам па савецкаму Мінску для турыстаў. Кніга была пераведзена на нямецкую, рускую, польскую, венгерскую і шведскую мовы.

Раман «Шалом» (2010): Авантурны, прыгодніцкі раман, раман-падарожжа, які сам аўтар акрэслівае як батлейку, ярмарачны балаган, дзе ў гратэскнай форме дзеянне адбываецца з гумарам і сарказмам, але за чым стаяць больш глыбокія сэнсы, звычайна звязаныя з біблейскімі ідэямі. Герой рамана — мастак — купляе ў нямецкім Боне шалом (кайзераўскую каску) і едзе дадому ў Магілёў праз Гановер, Берлін, Варшаву, Брэст і Мінск. Узнімаюцца праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, пошукаў Беларуссю свайго месца ў Еўропе, успрымання беларусаў іншымі еўрапейскімі народамі. (Раман быў уключаны ў 2012 у шорт-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца).

Раман «Шклатара» (2013)[21]: Шчыры і праўдзівы аповяд пра бурапеннае жыццё ў 2010 годзе багемнага месца творчага Мінску — нонканфармісцкай галерэі «Ў», будынак якой раней служыў пунктам прыёму шклатары. Героямі рамана з’яўляюцца людзі беларускага андэрграўнду.

Падзеі рамана «Локісаў» (2020) адбываюцца на поўначы Беларусі. У сюжэце скарыстаныя мясцовыя легенды, вельмі старыя, яшчэ з язычніцкіх часоў. Раман ствараўся амаль тры гады.

У жніўні 2010 г. пачаў працу над сцэнарыем да экранізацыі кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»[12]. Фільм павінен быў выйсці на экраны ў 2012 годзе, але не выйшаў.

Арт-вёска ў Каптарунах правіць

У 2014 годзе набыў хату ў Каптарунах Пастаўскага раёна для жыцця, заснавання аграсядзібы і ператварэння яе ў арт-сядзібу. Пазней купіў яшчэ адну хату ў Каптарунах. Пасля рамонту, у асноўным уласнымі укамі, дабудовы розных элементаў і напаўнення будынка і наваколля арт-аб’ектамі, адкрыў у адной з хат (сядзібе) — аграсядзібу «Арт-вёска Каптаруны», якую можна арандаваць для адпачынку і іншага. Сядзіба таксама выкарыстоўваецца Артурам Клінавым як пляцоўка для правядзення культурных мерапрыемстваў — камернага характару арт-фестываляў, мастацкіх пленэраў, літаратурных чытанняў і іншага[22][23][24]. Хоча ператварыць Каптаруны цалкам у арт-вёску, якая паводле задумкі Клінава мусіць стаць культурнай прасторай і пляцоўкай для людзей мастацтва і аматараў[25][26].

Прэміі і ўзнагароды правіць

10 красавіка 2021 стала вядома, што Артур Клінаў стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за кнігу «Локісаў»[27].

Палітычныя погляды правіць

Клінаў выказваецца за перамовы і кампраміс з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі[28].

Хобі правіць

Артур Клінаў збірае калекцыі беларускага авангарда і мае вялікую калекцыю кіча[29].

Зноскі

  1. Artur Alâksandravìč Klìnaŭ // MAK
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. а б в г д е ё ж Артур Клинов Архівавана 14 снежня 2013. // belavangard.by
  4. Жбанков, М. NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамі»… С. 132.
  5. а б в г д Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 390.
  6. а б Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 386.
  7. а б Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 384.
  8. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 384, 385.
  9. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 383.
  10. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 391.
  11. а б Харэўскі, С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі… С. 226.
  12. а б Артур Клинов: «Моя жизнь в соломе!» //artaktivist.org
  13. Артур Клинов Архівавана 14 снежня 2013. // belavangard.by; Артур Клинов: «Моя жизнь в соломе!» //artaktivist.org
  14. а б http://evolutio.info/index.php?option=com_content&task=view&id=308&Itemid=50
  15. Артур Клинов: Возрождение Города Солнца позволит государству привлечь миллионы туристов Архівавана 12 верасня 2010. // tut.by; Харэўскі, С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі… С. 222.
  16. Артур Клинов: Возрождение Города Солнца позволит государству привлечь миллионы туристов Архівавана 12 верасня 2010. // tut.by; Артур Клінаў: праект ідэальнага горада // partisanmag.by; Артур Клинов: Власти не имеют внятной стратегии развития Минска Архівавана 7 ліпеня 2014. // rest.ej.by; Артур КЛИНОВ: «Отстоять парк 40-летия Октября означает отстоять городскую культуру Минска» Архівавана 6 сакавіка 2016. // wildlife.by
  17. Артур Клинов: Возрождение Города Солнца позволит государству привлечь миллионы туристов Архівавана 12 верасня 2010. // tut.by; Артур Клінаў: праект ідэальнага горада // partisanmag.by; Артур Клинов: Власти не имеют внятной стратегии развития Минска Архівавана 7 ліпеня 2014. // rest.ej.by
  18. а б Артур Клинов: Власти не имеют внятной стратегии развития Минска Архівавана 7 ліпеня 2014.
  19. а б Артур КЛИНОВ: «Отстоять парк 40-летия Октября означает отстоять городскую культуру Минска» Архівавана 6 сакавіка 2016. // wildlife.by
  20. Менск — дзіўнае места //nashaniva.by/
  21. Артур Клінаў напісаў раман, «які многіх пакрыўдзіць»(недаступная спасылка) // budzma.org
  22. Гаврилюк, Любовь. Создал арт-вёску, возил в Венецию инсталляции из соломы и увидел в Минске идею «Города Солнца». Рассказываем, кто такой Артур Клинов - Лайфстайл Onlíner (руск.). Onlíner (30 лістапада 2021). Праверана 6 снежня 2023.
  23. АГРОУСАДЬБА «АРТ-ДЕРЕВНЯ КАПТАРУНЫ»
  24. Артур Клинов: «Арт-деревня — это проект на грани искусства и реальной жизни» (руск.). www.culturepartnership.eu. Праверана 6 снежня 2023.
  25. Штейн, Евгения. «Вложил сюда все свои сбережения». Как один человек возрождает деревню на Голубых озерах и переманивает туда столичный бомонд - Недвижимость Onlíner (руск.). Onlíner (31 кастрычніка 2019). Праверана 6 снежня 2023.
  26. История беларусской арт-деревни Каптаруны (руск.). 34travel.me (2 верасня 2020). Праверана 6 снежня 2023.
  27. racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  28. Дракахруст, Юры. Артур Клінаў: «Новая сацыяльная дамова — гэта той кампраміс, які на дадзеным этапе непазьбежны» . Радыё Свабода (18 снежня 2021). Праверана 6 снежня 2023.
  29. Артур Клинов Архівавана 10 чэрвеня 2015. // admarginem.ru

Літаратура правіць

  • Клінаў, А. Чалавек над горадам // Культура. — 1995. — 28 июня.
  • Клинов, А. Открытия года // Имя. — 1996. — 27 декабря. — С. 3.
  • Клинов, А. Наш город — будто солнце // Минский курьер. — 2005. — 24 ноября.
  • Клінаў, А. Горад СОНца: фотаальбом / А. Клінаў. — Менск : Логвінаў, 2005. — 128 с.
  • Клінаў, А. Горад СОНца: фотаальбом / А. Клінаў. — Менск : Логвінаў, 2006. — 2-е выд. — 128 с.
  • Клінаў, А. Горад СОНца: фотаальбом / А. Клінаў. — Менск : Логвінаў, 2013. — 3-е выд. — 128 с.
  • Klinaŭ, A. Minsk. Sonnenstadt der Träume / A. Klinaŭ, aus dem Russischen von Volker Weichsel. — Frankfurt am Main : Suhrkamp Verlag, 2006.
  • Клінаў, А. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман / Артур Клінаў. — Мінск : Логвінаў, 2008. — 202 с.
  • Klinau, A. Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca / A. Klinau, tłumaczenie Małgorzata Buchalik. — Wołowiec : Czarne, 2008. — 152 s.
  • Клінаў, А. Дванаццаць. Выбраныя творы 1996—2008: Альбом / Уступны тэкст: М. Жбанкоў; Пер. уступнага тэксту на анг.: V.K. — Мінск : Логвінаў, 2009. — 144 с.
  • Клінаў, А. Шалом: Ваенны раман. — Мінск : Логвінаў, 2010. — 334 с.
  • Клинов, А. Шалом: Роман. — Москва : Ад Маргинем, 2013.
  • Klinaŭ, A. Schalom. Ein Schelmenroman / A. Klinaŭ, aus dem Russischen von Thomas Weiler. — Berlin : edition.fotoTAPETA, 2015.
  • Клінаў, А. Трэба зьмяняць партызанскую парадыгму беларускага аўтара // pARTisan. — 2011. — № 15. — С. 32—37.
  • Клінаў, А. Шклатара / А. Клінаў. — Менск : Логвінаў, 2013. — 336 с.
  • Klinaŭ, A. PARTISANEN. Kultur_Macht_Belarus / A. Klinaŭ. — Berlin : edition.fotoTAPETA, 2014.
  • Беларускі авангард 1980-х: альбом / уступны тэкст: В. Архіпава. — Мінск : Логвінаў, 2011.
  • Чаркасава, В. Смерць піянера-3. Больш катафалкаў добрых і розных / В. Чаркасава // Голас Радзімы. — 1996. — 26 снежня.
  • Смерць піянера-3: выстаўка ў галерэі «Шостая лінія» // ЛіМ. — 1997. — 3 студзеня.
  • Коломенская, И. Погребальный ход… катафалком / И. Коломенская // Белорусская газета. — 1997. — 20 января.
  • Пянкрат, А. Вельмі мінскі мастак / А. Пянкрат // Свабода. — 1997. — 18 ліпеня.
  • Прохоров, И. Колумбарий всемирной литературы / И. Прохоров // Имя. — 1998. — 28 декабря.
  • Коваленко, О. Болота Empire // Беларусь в мире. — 2005. — № 5. — С. 46—54.
  • Белявец, А. Вандроўнік па горадзе Сонца / А. Белявец // Мастацтва. — 2011. — № 8. — С. 23.
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
  • Жбанков, М. NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамі» / М. Жбанков. — Вильнюс : ЕГУ, 2013. — 268 с.
  • Харэўскі, С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі / С. В. Харэўскі. — Вільня: ЕГУ, 2007. — 240 с.

Спасылкі правіць