Аляксандр Іванавіч Крыніцкі

(Пасля перасылкі з А. Крыніцкі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Аляксандр Іванавіч Крыніцкі (28 жніўня (9 верасня) 1894, г. Цвер30 кастрычніка 1937, Масква, НКУС) — бальшавіцкі рэвалюцыянер, палітык.

Аляксандр Іванавіч Крыніцкі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 9 верасня 1894(1894-09-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1937(1937-10-30)[1] (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (1913-15). Удзельнічаў у студэнцкім рэвалюцыйным руху. Член РСДРП з 1915 г., арыштаваны і ў верасні 1915 г. асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір. Вярнуўся пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г., быў старшынёй Цвярскога губкама. У 1918-24 гг. на партыйнай працы ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку.

У верасні 1924 да мая 1927 ў БССР: сакратар, са снежня 1925 г. 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б. На Беларусі А. Крыніцкі як тыповы прадстаўнік партыйнай эліты праводзіў у жыццё ідэі ўмацавання СССР як адзінай звышцэнтралізаванай саюзнай дзяржавы, камандна-адміністрацыйнай кіравання эканомікай, поўнай манаполіі на ўладу кампартыі. Адначасова зведваў уплыў моцнага ў 1920-я г. мясцовага нацыянальна-арыентаванага крыла КП(б)Б. Індустрыялізацыю ў БССР праводзіў з істотнымі адрозненнямі ад установак XIV з’езда УКП(б): вітаў развіццё прамысловасці па перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай сыравіны, садзейнічаў забеспячэнню вёскі неабходнымі сельскагаспадарчымі машынамі і прыладамі, развіццю прадукцыйных сіл вёскі і мястэчка, саматужнай прамысловасці і г.д. Адначасова ў БССР шырока вялося культурнае будаўніцтва, ажыццяўлялася беларусізацыя і каранізацыя, А. Крыніцкі спрыяў авалоданню беларускай мовай і карыстанню ёю ўсімі членамі КП(б)Б. У той жа час у сакавіку 1926 па яго ініцыятыве прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб рабоце сярод інтэлігенцыі», створана камісія, па прапановах якой прадстаўнікоў навуковай, творчай і культурна-асветнай інтэлігенцыі па палітычных матывах адхілялі ад займаемых пасад. Пачалося «выцясненне» з актыву КП(б)Б былых удзельнікаў непралетарскіх партый (БПСР, Бунд і інш.), якое заканчвалася выключэннем з партыі, арыштамі. Паміж А. Крыніцкім і старшынём СНК БССР Я. Адамовічам склаліся ненармальныя адносіны, якія прывялі да адклікання абодвух з Беларусі. У пач. 1930-х гг. гэтыя адносіны былі кваліфікаваны як праяўленне групаўшчыны ў КП(б)Б з праваапартуністычнай і нацыяналістычнай афарбоўкай.

З мая 1927 г. — загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела ЦК УКП(б), з 1929 г. — сакратар Закаўказскага крайкама УКП(б), потым намеснік наркама РСІ СССР, адначасова член рэдкалегіі часопіса «Большевик», намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела ЦК УКП(б), з 1933 г. — начальнік Палітупраўлення і намеснік Наркамзема СССР, сакратар Саратаўскага крайкама (абкама) партыі.

Кандыдат у члены (1924—1934), член ЦК УКП(б) з 1934 г., член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б (1924—1927), член ЦВК БССР і яго Прэзідыума (1925—1927).

У ліпені 1937 г. быў арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 г. быў рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Криницкий Александр Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.