Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка

(Пасля перасылкі з А. Кудзіненка)

Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіне́нка (23 студзеня 1940, с. Ленінскае, Ленінскі раён, Хабараўскі край — 14 снежня 2010) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1972)[1], дацэнт (1978).

Анатоль Дзмітрыевіч Кудзіненка
Дата нараджэння 23 студзеня 1940(1940-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 2010(2010-12-14) (70 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Андрэй Анатолевіч Кудзіненка
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1972)
Партыя
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі В. М. Волчак, Л. М. Рымінскі, Г. У. Заборскі, А. П. Воінаў). 3 1963 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1], з 1965 года ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР[2], у 1967 годзе запрошаны ў інстытут «Брэстграмадзянпраект»[1]. Паступіў у аспірантуру, абараніўся ў 1972 годзе[2]. З 1974 выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута1974 загадчык кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка, з 1984 дацэнт[1], пасля прафесар[2]).

Памёр 14 снежня 2010 года[2].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1967 года, членскі білет № 203[3]. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Брэст[4].

Творы правіць

Асноўныя работы: генпланы гарадоў Калінкавічы (1965)[3], Кобрына (1970)[4], Драгічын (1973), планіроўка турбазы «Белае возера» ў Брэсцкім раёне (19701973), забудова мікрараёнаў № 1, 2 Усходняга жылога раёна (1970—1973, сааўтары Селівонец, Л. Валахановіч, К. Кожыч) і па вул. Набярэжнай (1967—1975)[3], Паўночны ў Пінску (1969)[4], спорткомплекс у Баранавічах (1980)[4], парк раёна Усход (1981, у аўтарскім калектыве)[5] у Брэсце, праекты жылых дамоў у г. Шклоў (1989), г. п. Барань Аршанскага раёна (1990) і інш.[1], рэканструкцыя школы ў в. Лукава Маларыцкага раёна (сааўтар К. Карват)[3].

Аўтар больш 50 друкаваных прац, у т.л. навучальныя дапаможнікі: «Тыпалогія сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў» (з І. Г. Малковым), «Планіроўка і забудова сельскіх населеных месцаў» (Мінск, 1984), «Раённыя планіроўкі і рэгіянальныя рассяленні» (у суаўтарстве з І. Д. Белагорцавым, В. М. Саломенікам, 1986). «Архітэктура адраджаемага беларускага сяла і сядзібнага дома» (у суаўтарстве ; Брэст, 2005) і інш[3].

Сям’я правіць

Мае дваіх дзяцей: старэйшую дачку і сына Андрэя, кінарэжысёра[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект пасёлка саўгаса «Мухавец» у Брэсцкім раёне[4].

Зноскі

  1. а б в г д Кудзіненка Анатоль Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д Культура—КІМ-ПРЭСС. Жыў-быў дойлід…
  3. а б в г д Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  4. а б в г д Кудиненко Анатолий Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  5. Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Літаратура правіць