Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін

(Пасля перасылкі з А. К. Шабалін)

Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін (нар. 17 красавіка 1938, с. Тогул, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Канстанцінавіч Шабалін
Дата нараджэння 17 красавіка 1938(1938-04-17) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1966 годзе Новасібірскі інстытут імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». Працаваў у Кемераве, з 1970 года — галоўны архітэктар праектных майстэрняў у «Грамадзянпраекце», «Гомельпрамбудзе», з 1974 года — галоўны архітэктар праектаў у Гомельскіх комплексных майстэрнях «Белдзіпрагандлю».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: мікрараёны № 21, 22 у Кемераве (19681970), сталовая завода «Электраапаратура[ru]» (1976), гандлёвыя цэнтры «Гомсельмаша» (1979), завода «Цэнтраліт» (1982), у мікрараёне № 35 (1985) у Гомелі, рэстаран у Ельску Гомельскай вобласці (1980).

Літаратура правіць

  • Шабалин Александр Константинович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шабалин Александр Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)