Аляксей Леанідавіч Андрэеў

(Пасля перасылкі з А. Л. Андрэеў)

Аляксей Леанідавіч Андрэеў (24 лютага 1920, Санкт-Пецярбург — 2004) — расійскі і беларускі артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст Расіі (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).

Аляксей Леанідавіч Андрэеў
Дата нараджэння 24 лютага 1920(1920-02-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія артыст балета, балетмайстар
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Заслужаны артыст РСФСР

Біяграфія правіць

У 1939 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча.

У 19391959 гадах — саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава1943 года выступаў і як балетмайстар-пастаноўшчык).

У 19601964 і 19711973 гадах — галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 19781983 гадах — галоўны балетмайстар Чувашскага музычнага тэатра.

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскіх могілках.

Творчасць правіць

Паставіў першыя нацыянальныя балеты на сучасную тэму «Мара» Я. Глебава (1961) і «Святло і цені» Г. Вагнера (1963), знайшоў для іх выразную харэаграфічную форму.

Іншыя пастаноўкі на беларускай сцэне: «Казка пра мёртвую царэўну і сем асілкаў» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава (1961), «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1962), «Балеро[ru]» на музыку М. Равеля (1963, разам з Н. Стукалкінай), «Гарэзлівыя частушкі» на музыку Р. Шчадрына (1977), «Раймонда[ru]» А. Глазунова (1972, разам з Н. Стукалкінай).

Зноскі

Літаратура правіць