Анатоль Іванавіч Палякоў

(Пасля перасылкі з А. Палякоў)

Анатоль Іванавіч Палякоў (нар. 16 красавіка 1939, г. Барнаул, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Анатоль Іванавіч Палякоў
Дата нараджэння 16 красавіка 1939(1939-04-16) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1966 года працаваў у Белдзяржпраекце, з 1980 года галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце, з 1993 года кіраўнік творчай майстэрні.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1970 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

правіць
 
Гандлёвы цэнтр у мікрараёне № 10 у Салігорску
 
Праект гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Гагарына ў Барысаве. Макет

Асноўныя працы: жылы комплекс з гандлёва-грамадскім цэнтрам[d] па вул. Гагарына ў г. Барысаве (1973, у аўтарскім калектыве); рэканструкцыя плошчы грамадскага цэнтра з кінатэатрам «Перамога» ў г. Барысаве (1983); гандлёва-грамадскі цэнтр  (ВД) мікрараёна № 10 у г. Салігорску (1975); комплекс піянерлагераў, баз адпачынку пад в. Ракаў Валожынскага раёна (1979); рэканструкцыя квартала ў граніцах вул. Філімонава, Сталетава і канала Сляпянскай воднай сістэмы (1986); рэканструкцыя мікрараёна ў граніцах вул. Асаналіева, Каржанеўскага (1988); рэканструкцыя квартала ў граніцах вул. Р. Люксембург, Карпава, К.Лібкнехта, Лермантава (1989); рэканструкцыя квартала ў граніцах вул. Куйбышава, Камуністычнай, Максіма Багдановіча, Кісялёва (1993) — усе ў Мінску.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР за рэканструкцыю квартала ў граніцах вул. Філімонава, Сталетава і канала Сляпянскай воднай сістэмы ў г. Мінску (1985).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Поляков Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Поляков Анатолий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)