Анатоль Пятровіч Грыцкевіч
Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Менск — 20 студзеня 2015) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1999). Даследчык гісторыі Беларусі перыяду феадалізму.
Анатоль Грыцкевіч | |
---|---|
Анатоль Пятровіч Грыцкевіч | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 2015 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1986) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1950 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1958 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў лекарам[1]. З 1959 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1975 года — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 года — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры). Адначасова ў 1996—2000 гадах дырэктар НДІ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску).
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2]. У 2001—2005 гадах быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынёй «Бацькаўшчыны».
Памёр 20 студзеня 2015 года[3] ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках[4]
Працы
правіцьУ манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (1975), «Социальная борьба горожан Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (1979) вызначыў колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, сістэму кіравання, іх ролю як ваеннай апоры, грунтоўна прааналізваў Магдэбургскае права[5].
Аўтар публікацый па гісторыі шляхецкага стану, генеалогіі шляхты і выбранцаў.
У 2013 годзе выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014 г. «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай[3].
Публікацыі
правіць- «Древний город на Случи». — Мн.: Полымя, 1985. 158 ст.
- Вакол «Слуцкага паўстання» (Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні перыяд грамадзянскай вайны). — Мн., 1987. — 64 с.
- Якой быць беларускай гістарычнай навуцы // Полымя. — 1992. — № 5. — С. 202—228.
- Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына, 1992. — № 6.
- Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 году // Годнасьць. — 1993. — № 1. — С. 16—27.
- Грыцкевіч А. Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі // Спадчына. — 1993. — № 2. — С. 2-1.
- Як выйсці з крызісу // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 4. — С. 117—119.
- Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 64—70.
- Актуальныя праблемы беларускай гістарычнай навукі і адукацыі // Наш Радавод. — Кн. 6. — Ч.1. — Гродна, 1994. — С. 7—21.
- Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сб. — Вып. 1. — СПб., 1998. — С. 7—15.
- Заняпад беларускай мовы ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве ў XVIII стагоддзі // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. Архівавана 19 ліпеня 2008. — Вільня: Gudas, 2000.
- Каранацыя Міндоўга як дзяржаўны акт // Даклад на круглым стале «Каранацыя Міндоўга на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі» / Скарынаўскі Цэнтр, 27 чэрвеня 2003.
- Дзень беларускай вайсковай славы // Наша слова. — 2003. — 3 верасня.
- Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі // Наша слова. — 2005. — 31 жніўня.
- Старонкі нашай мінуўшчыны — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 468 с.
- Грунвальд напамін, што мы нацыя рыцараў і асілкаў // «Брылёўскі летапіс» — № 15, травень 2010. — стар. 2-3.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
правіць- Грыцкевіч А. П. Бельскі прывілей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 10. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Грыцкевіч А. Бельскі прывілей 1564 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 310. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
- ↑ Грыцкевіч Анатоль Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
- ↑ а б Памёр гісторык Анатоль Грыцкевіч
- ↑ Анатоль Грыцкевіч, ваяр і лекар
- ↑ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 277.
Літаратура
правіць- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
- Грыцке́віч Анатоль Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Грицкевич Анатолий (Петрович) // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет». 1999. (руск.)
Спасылкі
правіць- Грыцкевіч Анатоль Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Грыцкевіч Анатоль Пятровіч, доктар гістарычных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»