Анатоль Пятровіч Панамароў

(Пасля перасылкі з А. П. Панамароў)

Анатоль Пятровіч Панамароў (нар. 27 лістапада 1945, Мінск) — беларускі архітэктар.

Анатоль Пятровіч Панамароў
Дата нараджэння 27 лістапада 1945(1945-11-27) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

 
Рэспубліканскі цэнтр аховы здароўя маці і дзіцяці
 
Праект інфекцыйнай бальніцы па вул. Адзінцова. Макет

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. З 1969 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

 
Аўтавакзал у Бабруйску
 
108-кватэрны жылы дом па вул. Піянерскай

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс жылых дамоў з убудаванымі крамамі, прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і Цэнтральная плошча па вул. Горкага (1975), аўтавакзал (1984; у сааўтарстве з У. Мацяшам, А. Нічкасавым) у Бабруйску, Рэспубліканскі цэнтр па ахове здароўя маці і дзіцяці (1985, у сааўтарстве з Уладзімірам Мацяшам), комплекс дзіцячай інфекцыйнай бальніцы (1988) у Мінску, комплекс СПТВ у Крычаве Магілёўскай вобласці (1988), санаторый «Радон» Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, прафілакторый у в. Чыркавічы завода штучнага валакна (1989) у Светлагорску, аўтар 108-кватэрнага жылога дома па вул. Піянерскай у Магілёве.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны дыпломам I ступені і медалём СА БССР за праект аўтавакзала ў Бабруйску (1986), 2-я прэмія за мемарыял партызанскай славы ў пас. Крыжоўка Мінскага раёна (1978) на рэспубліканскіх конкурсах.

Літаратура правіць