Аляксандр Леанідавіч Сахно

(Пасля перасылкі з А. Сахно)

Аляксандр Леанідавіч Сахно (12 чэрвеня 1939, Новасібірск) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Леанідавіч Сахно
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1939(1939-06-12) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1939 года ў Новасібірску.

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных арганізацыях Омска, Новасібірска. З 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1980 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, з 1987 года — кіраўнік групы архітэктараў у Магілёўграмадзянпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Магілёве[1].

Творчасць

правіць

Ім запраектаваны паркавыя збудаванні ў Омску, эксперыментальна-паказальны пасёлак «Акцябрскі» Омскай вобласці, мікрараён-5 у Ніжнявартаўску[1].

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад вул. Першамайскай да Смаленскай, Кастрычніцкай (19811984), праект добраўпарадкавання Ленінскага праспекта (1985) у Мінску[1]; добраўпарадкаванне пл. Леніна ў г. Магілёве (рэалізацыя ў 1990-1998; сааўтары У. Чаленка, Л. і Л. Пангаевы)[2].

Зноскі

  1. а б в г Сахно Александр Леонидович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Чаленко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура

правіць