Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка

(Пасля перасылкі з А. У. Пятрэнка)

Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка (26 верасня 1945, сяло Нова-Георгіеўскае, Акцябрскі раён, Прыморскі край) — беларускі архітэктар.

Анатоль Уладзіміравіч Пятрэнка
Дата нараджэння 26 верасня 1945(1945-09-26) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1973 г. — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1984 года — архітэктар Кастрычніцкага раёна Мінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць правіць

 
Шматпрофільная бальніца з паліклінікай у Пінску

Асноўныя працы: праекты прафілакторыя на Асіповіцкім вадасховішчы (1976), паліклінікі ў Асіповічах (1979); у аўтарскім калектыве: студэнцкі клуб Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1982), шматпрофільная бальніца ў Пінску (1982).

Узнагароды правіць

2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску (1974, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура правіць