Аляксандр Фёдаравіч Кістаў

беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Беларусі (1953)
(Пасля перасылкі з А. Ф. Кістаў)

Аляксандр Фёдаравіч Кі́стаў[1] (руск.: Александр Фёдорович Кистов; 7 верасня 1903, Царыцын — 14 мая 1960, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947)[2]. Народны артыст Беларускай ССР (1953)[2][1].

Аляксандр Фёдаравіч Кістаў
Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава.
Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава.
Дата нараджэння 7 верасня 1903(1903-09-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1960(1960-05-14) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 3-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 1241608
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Царыцын. У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1922[3] годзе на камсамольскай рабоце[2]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны тэхнікум[1]. З 1929 года працаваў у тэатрах Ленінграда, Куйбышава, Масквы[3]. У 1944 годзе А. Ф. Кістаў быў запрошаны ў Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР у якасці акцёра і дырэктара[2].

Памёр А. Ф. Кістаў 14 мая 1960 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць правіць

А. Ф. Кістаў меў ад прыроды магутны голас, велічную стаць, пластычную выразнасць і вулканічны тэмперамент, якія спалучаліся з высокім прафесійным майстэрствам і выконваў востракамедыйныя і характэрныя ролі з каларытнымі бытавымі рысамі[2].

Ролі ў тэатры правіць

У кіно правіць

А. Ф. Кістаў зняўся ў шэрагу кінафільмаў, сярод якіх «Міколка-паравоз», «Катоўскі», «Зялёныя агні», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Строгая жанчына».

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

У верасні 2003 года ў Беларусі ўведзена ў абарачэнне маркіраваная паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кі́стаў Аляксандр Фёдаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 386—387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць