Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч
Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч (нар. 1974) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1974 |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткі
правіцьЗакончыў юрыдычны факультэт ГрДУ, магістр культуралогіі (Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
Працаваў выкладчыкам у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за ўдзел у напісанні кнігі «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»[1], у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.
Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600 аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).
Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага (2012)[2].
Зноскі
- ↑ Скобла М. Андрэй Чарнякевіч: «Гродназнаўства» пісалася для Гродзенскага выканкама // Радыё Свабода: Вольная студыя — svaboda.org. — 26.09.2012, 13:51.
- ↑ Гурневіч Д. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага Архівавана 4 лістапада 2012. // Polskie Radio — radyjo.net. — 30.10.2012, 16:01.
Выбраная бібліяграфія
правіцьМанаграфіі:
- Ад Каложы да фартоў: гістарычная спадчына Гродна: гісторыка-архітэктурны энцыклапедычны даведнік / Янка Лялевіч, Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч. Мінск: Лімарыус, 2008. — 91 с.
- Нараджэнне беларускай Гародні: З гісторыі нацыянальнага руху 1909—1939 гадоў. Мінск: А. М. Янушкевіч, 2015. — 172 с.: іл. ISBN 978-985-90346-7-1
- Чужы сярод чужых: Павел Аляксюк і беларускія "паланафілы". Мінск: А. М. Янушкевіч, 2017. — 315 с.
- Памяць пра Гродна: матэрыялы да біяграфічнага слоўніка постацей міжваеннага горада 1919—1939 гг. Гродна: ЮрСаПрынт, 2017. — 305 с.
- БНР. Триумф побежденных (история создания Белорусской Народной Республики). Минск: А.Н. Янушкевич, 2018. — 300 с.
Артыкулы:
- Чернякевич А. Н. Политика Польши на оккупированной территории Беларуси в период польско-советской войны (февраль 1919-март 1921 года) : дисс. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук. Гродно, 2001.
- Пинский расстрел как предвестник Холокоста (о трагических событиях весны 1919 г.) // Диаспоры. — 2004. — № 4. — С. 164—186.
- Ад супрацоўніцтва да здрады: беларускі рух і II аддзел Польскага Генеральнага штабу 1919―1939 г. // Гістарычны альманах. 2007. Т. 13. С. 13―46.
- Гісторыя стварэння і дзейнасці Першага беларускага палка ў Гродне // Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына: трагедыя, гераізм, памяць. Мінск, 2009. С. 468―490.
- Сацыяльна-культурная трансфармацыя г. Гродна паміж дзвюма Сусветнымі войнамі (1919—1939 гг.) // 1939 год у лёсе беларускага народа: зб. матэрыялаў рэгіянальнага круглага стала, Брэст, 29 кастр. 2009 г. Брэст: БрДУ, 2010. С. 6—17.
- Ляхоўскі У., Чарнякевіч А. Гродзенская губернская управа // Берасцейскі Хранограф: зборнік навуковых прац. Вып. 5. Брэст: Альтернатива, 2010. С.122—153.
- Ляхоўскі У., Чарнякевіч А. Кузьма Цярэшчанка // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 11. — С. 23—64.
- Вашкевич А., Чернякевич А. 25 марта: истоки национального праздника // Деды: дайджест публикаций о беларуской истории. Вып. 6. Минск: Харвест, 2011. С. 239—258.
- Белорусское партизанское движение в Польше и его вожди // От "германской" к Гражданской: становление корпуса народных вожаков русской смуты. М.: АИРО-XXI, 2014. С. 393—406.
- Трансфармацыя гарадской прасторы: ад "імперскага" да "польскага" Гродна // Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Kaunas, 2014. С. 380―383.
- Да гісторыі стварэння і дзейнасці Найвышэйшай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1919―1921 гг.) // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў / Варшаўскі Універсітэт, Студыюм Еўропы Усходняй. Варшава, 2015. С. 163―200.
- Гродно: город без Отчизны // Города империи в годы Великой войны и революции. М.: Нестор-история, 2017. С. 209—237.