Алена Юр’еўна Пятросава
Алена Юр’еўна Пятросава (7 лютага 1952 — 15 студзеня 2017) — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства[1][2].
Алена Юр’еўна Пятросава | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1952 |
Дата смерці | 15 студзеня 2017 (64 гады) |
Род дзейнасці | гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца, мастачка, мастак-мазаічыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 7 лютага 1952 года ў сям’і беларуса і армянкі.
Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім політэхнічным інстытуце[3]. Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук[1].
Займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкі[1]. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.»[4].
Суаўтарка кнігі «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай[1].
Напісала некалькі дзесяткаў артыкулаў для «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» па гісторыі архітэктуры Мінска і архітэктуры Беларусі[1].
Займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст[3].
Памерла 15 студзеня 2017 года пасля працяглай анкалагічнай хваробы[1].
Сям’я
правіцьДачка Ксенія Ангелава — мастачка[3].
Водгукі
правіцьПаводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 1970-1980-х гадах[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Алесь Дашчынскі. Ня стала Алены Пятросавай
- ↑ Пятросава, Алена Юр’еўна (кандыдат мастацтвазнаўства)
- ↑ а б в Выставка работ Ксении Ангеловой и Елены Петросовой «Трезвучие надежды» открывается в Минске 24 декабря (руск.)
- ↑ Петросова, Елена Юрьевна. «Готика» и неоготика в архитектуре Белоруссии : к вопросу об использовании готич. форм в архитектуре Белоруссии второй половины XVIII — начала XX вв. : диссертация … кандидата искусствоведения : 18.00.01 / ВНИИ искусствознания. — Минск, 1987. — 224 с. + Прил. (32 с.: ил.) (руск.)