Анатоль Яфімавіч Кашапараў

(Пасля перасылкі з А. Я. Кашапараў)

Анатоль Яфімавіч Кашапараў (нар. 15 кастрычніка 1950, Мінск, БССР) — беларускі спявак (тэнар), саліст ВІА «Песняры», Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).

Анатоль Яфімавіч Кашапараў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1950(1950-10-15) (73 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР
kasheparov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дэбютаваў ў 1967 годзе як вакаліст гурта «Сінія гітары» Беларускага політэхнічнага інстытута (Мінск), студэнтам якога быў у той час. Выступы адбываліся ў рэстаране гасцініцы «Інтурыст». Падчас аднаго з выступаў быў заўважаны У. Мулявіным і ў 1971 годзе запрошаны ў склад ансамбля «Песняры», у якім выступаў да 1989 года. Праславіўся выкананнем песні «Волагда» ў ВІА «Песняры». Таксама выканаў песні ў мультфільме «Квака-задавака» (1975).

Пасля сыходу з «Песняроў», перад ад’ездам у ЗША (1991), выступаў у складзе гурта «Поп-сіндыкат».

Вучыўся ў музычным вучылішчы ў Маладзечне. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Маскоўскі інстытут культуры, а таксама ГИТИС (1989) па спецыяльнасці «Эстрадная рэжысура».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць