Б’ярні Бенедыктсан (1908—1970)

(Пасля перасылкі з Б'ярні Бенедыктсан, 1908-1970)

Б'ярні Бенедыктсан, ісл.: Bjarni Benediktsson (30 красавіка 1908 — 10 ліпеня 1970) — прэм'ер-міністр Ісландыі з 14 лістапада 1963 да 10 ліпеня 1970.

Б'ярні Бенедыктсан
Bjarni Benediktsson
сцяг
Прэм'ер-міністр Ісландыі
14 лістапада 1963 — 10 ліпеня 1970
 
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Сокала
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ

БіяграфіяПравіць

Стаў прафесарам юрыспрудэнцыі Універсітэта Ісландыі ў 24 гады.

У 1934 г. абраны ў гарадскі савет Рэйк'явіка, прадстаўляючы кансерватыўную Партыю незалежнасці, у 19401947 гг. — мэр Рэйк'явіка.

У 19471956 гг. — займаў розныя міністэрскія пасады, у тым ліку пасада міністра замежных спраў, стаў адным з ініцыятараў уступлення Ісландыі ў новаўтворанае НАТА ў 1949. У 1956 г. пасля фарміравання левага ўрада перайшоў у журналістыку.

У 1959 г. — міністр юстыцыі ў кааліцыйным урадзе Оўлавюра Торса, сфарміраваным Партыяй незалежнасці і сацыял-дэмакратамі, у 1961 г. абраны старшынёй Партыі незалежнасці, з 1963 г. — прэм'ер-міністр Ісландыі.

Трагічна загінуў пры пажары на ўрадавай дачы ў Тынгвеліры.

СпасылкіПравіць