Б'ярні Бенедыктсан (ісл.: Bjarni Benediktsson, нар. 26 студзеня 1970, Рэйк'явік, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч. Прэм'ер-міністр краіны са студзеня 2017 года.

Б'ярні Бенедыктсан
Bjarni Benediktsson
Б'ярні Бенедыктсан
сцяг
40-ы Прэм'ер-міністр Ісландыі
з 11 студзеня 2017
Прэзідэнт: Гвюдні Ёўханесан
Папярэднік: Сігюрдзюр Інгэ Ёўхансан
 
Партыя: Партыя незалежнасці[d]
Адукацыя: Універсітэт Ісландыі
Дзейнасць: палітык, адвакат
Нараджэнне: 26 студзеня 1970(1970-01-26) (47 гадоў)
Рэйк'явік, Хёвюдбаргарсвайдыд[d][1]
Дзеці: 4

Змест

Кар'ераПравіць

Атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Ісландскага ўніверсітэта. Пазней стажыраваўся ў Германіі і ЗША. Да прыходу ў палітыку працаваў адвакатам. Дэпутат Альтынга з 2003 года. У сакавіку 2009 года ўзначаліў кансерватыўную Партыю незалежнасці. Пад яго кіраўніцтвам партыя выйграла выбары ў парламент, якія адбыліся 27 красавіка 2013 года. Пры фарміраванні новага кабінета атрымаў партфель міністра фінансаў і эканомікі.

На чале ўрадаПравіць

З 11 студзеня 2017 года з'яўляецца прэм'ер-міністрам Ісландыі[2]. Адным з першых яго рашэнняў у першы ж дзень быў адкласці ўступленне Ісландыі ў Еўрасаюз[3].

Асабістае жыццёПравіць

Жанаты. Мае чатырох дзяцей. Хобі: футбол і рыбалка. Былы прэм'ер-міністрам Ісландыі Б'ярні Бенедыктсан даводзіцца яму стрыечным дзедам.

Зноскі

СпасылкіПравіць