Б’ёрн Жалезнабокі

(Пасля перасылкі з Б'ёрн Жалезнабокі)

Б’ёрн Жалезнабокі (стар.-сканд.: Björn Járnsíða, шведск.: Björn Järnsida) — паўлегендарны кароль Швецыі, які жыў прыкладна ў IX стагоддзі[1]. Б’ёрн Жалезнабокі лічыцца першым кіраўніком з новай дынастыі. Напачатку XVIII стагоддзя курган на востраве Мунсё быў названы букіністамі магілай Б’ёрна Жалезнабокага (шведск.: Björn Järnsidas hög, hög паходзіць ад стар.-сканд.: haugr — курган, магільны ўзгорак)[1].

Б’ёрн Жалезнабокі
букмал: Björn Járnsíða
Raven Banner.svg
 
Дзейнасць падарожнік-даследчык
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць невядома
Пахаванне
Дынастыя Мунсё[d]
Бацька Рагнар Лодбрак
Маці Аслаўг[d]
Дзеці Эрык Б'ёрнсан і Рэфіл Б'ёрнсан[d]
Курган Б’ёрна Жалезнабокага (шведск.: Björn Järnsidas hög) на востраве Мунсё ў возеры Меларэн (Швецыя). На вяршыні кургана знаходзіцца камень, на якім высечаны фрагменты Упландскага рунічнага надпісу № 13

У 859 годзе ён дасягнуў Гібралтара і разрабаваў міжземнаморскае ўзбярэжжа Марока[2]. Затым іх шлях ляжаў на Балеарскія астравы і ў Праванс. У 862 годзе Б’ёрн вярнуўся ў Брытанію, разарыўшы на зваротным шляху Валенсію[3].

Сага пра ХервёрПравіць

У «Сазе пра Хервёр», як і ў «Сазе пра Рагнара Лодбраку», гаворыцца, што Эйстэйн Гром быў забіты Б’ёрнам і яго братамі, і што яны заваявалі ўсю Швецыю. Калі памёр Рагнар, яго тытул конунга атрымаў у спадчыну Б’ёрн Жалезнабокі. У яго было двое сыноў, Рэфіл і Эрык Б'ёрнсан, які стаў наступным конунгам Швецыі.

У кіноПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Lagerquist L. O. Sveriges Regenter, från forntid till nutid.— Stockholm, 1997.— ISBN 91-1-963882-5

СпасылкіПравіць

Б’ёрн Жалезнабокі
Папярэднік:
Паўлегендарны кароль Швецыі
Пераемнік:
Эрык Б'ёрнсан