Беларуска-амерыканскае задзіночанне
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. На сенняшні дзень Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне з’яўляецца найбуйнейшай і самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША[1].
Агульная інфармацыяПравіць
Сябрам агранізацыі Сябрамі БАЗА могуць быць асобы беларускага паходжання, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы звязаныя сваяцтвам альбо дзейнасцю з Беларуссю, без розніцы групавой прыналежнасці, пачынаючы ад 18 гадоў.[2]
Члены Б. А.З. А. прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымовываюць газету «Беларус».
Зараз Старшыней арганізацыі з’яўляеццца Ганна Сурмач Архівавана 3 снежня 2013..
Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) ажыццяўляе наступныя функцыі:[3]
— Абараняе традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, спрыяе дэмакратычнаму развіццю і абароне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
— Інфармуе амерыканскае грамадства і кіраўніцтва ЗША аб гісторыі і культуры беларусаў, а таксама асвятляе стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь;
— Спрыяе захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі;
— Спрыяе ўнёску беларусаў у амерыканскае грамадства
— Забяспечвае падтрымку сябрам арганізацыі;
— Ажыццяўляе кантроль і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў па беларускіх пытаннях.
Гісторыя арганізацыіПравіць
Беларуска-Амерыканскае Задіночанне была заснавана ў 1949 годзе ў Нью- Ёрку.[4]
Першая падрыхтоўчая зборка адбылася ў чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса и Міхась Тулейка.
У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.[5]
Структура і аддзелы арганізацыіПравіць
Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб кватэра і аддзелы.
Штаб кватэра Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) знаходзіцца ў Нью- Ёрку.
На ўзроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю арганізацыі Б. А.З. А. канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая знаходзіцца ў штаб кватэры.[6]
Галоўная Управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.
У цяперашні час налічваецца 7 аддзелаў арганізацыі на тэрыторыі ЗША:[7]
— аддзел Б. А.З. А. у New Jersey;
— аддзел Б. А.З. А. у Ohio;
— аддзел Б. А.З. А. у Brooklyn, NY;
— аддзел Б. А.З. А. у Washington, DC;
— гурток Б. А.З. А. у Connecticut;
— гурток Б. А.З. А. у Southern California;
— гурток Б. А.З. А. у Southern Florida.
Кожны аддзел выбірае свайго страшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка.[8] Гурток — меньшае структурнае падразьдзяленьне Б. А.З. А., які засноўваецца там, дзе няма дастатковай колькасьці сяброў для заснаваньня аддзелу.
Страшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела ці гуртка.
Старшыні Галоўнай управыПравіць
Старшыні Галоўнай управы выбіраліся:
- Мікола Гарошка (1949-52, 1965-67)
- Францішак Кушаль (1952-54)
- Міхась Тулейка (1954-57)
- Мікола Кунцэвіч (1957-59)
- Канстанцін Мярляк (1959-63)
- Станіслаў Станкевіч (1963-65)
- Уладзімір Курыла (1967-69)
- Вячаслаў Станкевіч (1969-71)
- Расціслаў Гарошка (1971-75)
- Антон Шукелойць (1975-2007)
- Вячаслаў Станкевіч (2007-11)
- Ганна Сурмач (2011-17)
- Наталля Федарэнка (з 2017)
Газета «Беларус»Правіць
Афіцыйным выданнем Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) з’яўляецца газета «Беларус». 20 верасня 1950 года ў Нью-Ёрку з’явіўся першы нумар газеты «Беларус».[9]
Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.
Газета «Беларус» прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і адраджэння незалежнасці Беларусі.[10]
Зноскі
- ↑ belarus8.tripod.com
- ↑ [1]
- ↑ [2] Архівавана 3 мая 2017.
- ↑ [3] Архівавана 25 жніўня 2013.
- ↑ [4] Архівавана 18 лістапада 2014.
- ↑ [5]
- ↑ [6] Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ [7]
- ↑ [8]
- ↑ [9]
ЛітаратураПравіць
- Беларуска-амерыканскае задзіночанне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйная старонка Беларуска-Амерыканскае Задіночання (БАЗА) Архівавана 31 снежня 2016.
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Нью-Ёрку
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Каліфорніі
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Фларыдзе
- Афіцыйная старонка газеты Беларусь Архівавана 4 снежня 2013.