БГЭК РСУП Племптушказавод Беларускі

БГЭК РСУП "Племптушказавод «Беларускі» — біягазавы энергетычны комплекс у Мінскім раёне каля Заслаўя, вызначанай магутнасцю 340 кВт. Уведзена ў эксплуатацыю 9 лютага 2008. Выпрацоўвае электрычнасць і гарачую ваду. Пабочныя прадукты: гарачая вада[1] (з сістэмы ахалоджвання энергаблоку), арганічныя ўгнаенні[2]. Кошт без праектных і мантажных работ склаў € 800 тыс. (2008), кошт праектнай дакументацыі аўтарства беларускага НДІ — 100 млн.руб. (2008). Тэрмін акупнасці 4-5 гадоў. Акрамя пакрыцця энергетычных партэб РСУП "Племптушказавод «Беларускі» плануецца штогод прадаваць дзяржаве 150—200 тыс. кВт*г электраэнергіі.

Пляцоўка БГЭК размешчана каля належачай РСУП «Племптушказавод „Беларускі“» малочна-таварнай фермы «Дзехнаўка». Памер пляцоўкі 100*70 м. Складаецца з двух метантанкаў, помпавай станцыі (для падачы біямасы) і энергаблоку вызначанай магутнасцю 340 кВт вытворчасці фірмы «Біягаз-Норд» (Германія). Абслугоўваецца персаналам з 3 чалавек — энергетыка, механіка і трактарыста.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца ў цепласетцы для ацяплення 4 памяшканняў для гадоўлі племянных птушак.
  2. Характарыстыкі вывучаюцца ў Інстытуце земляробства НАНБ.

Літаратура правіць

  • Авимова К. Энергия с фермы // Белорусский Рынок № 9 (744), 5-12 марта 2007;