Барселона (баскетбольны клуб)

іспанскі баскетбольны клуб
(Пасля перасылкі з БК Барселона)

«Барселона» (ісп.: Fútbol Club Barcelona (baloncesto), катал.: Secció de bàsquet del Futbol Club Barcelona) — іспанскі прафесійны баскетбольны клуб з горада Барселоны, Каталонія.

Барселона
Дывізіён Барселона[d]
Заснаваны 1926
Краіна
Зала Палац спорту Блауграна[d]
Сайт fcbarcelona.cat/basquet/
Commons-logo.svg Барселона на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Клуб з каталонскай аўтаноміі быў утвораны ў 1926 годзе ў аднайменным горадзе, пад заступніцтвам футбольнага клуба «Барселона». За сваю доўгую гісторыю з’яўляецца адным з наймацнейшых і тытулаваных клубаў Іспаніі, не раз выйграўшы чэмпіянаты і кубкі Іспаніі і Каталоніі. Гэтак жа з’яўляецца ўладальнікам еўрапейскіх трафеяў (Кубак чэмпіёнаў, Кубак Корача, Кубак Сапорты). Самыя вялікія часы клуба прыйшліся на 1980-я гады, калі за каманду выступалі такія гульцы як: Эпіфаніа, Эдзі Норыс, Салазабаль, Сібіліа і інш. У тыя часы, сабраўшы ўсе трафеі якія можна і нельга было выйграць, «Барселона» так і не змагла выйграць Кубак чэмпіёнаў, згуляўшы пяць разоў у фінале і ўсе пяць разоў саступаючы сваім супернікам. Але і гэты трафей скарыўся камандзе ў 2003 годзе, на сваёй хатняй арэне ў «Фінале чатырох», з такімі зоркамі як Дзеян Бодзірага, Шарунас Ясікявічус, Хуан Карлас Навара, па кіраўніцтвам Свеціслава Пешыча, «Барселона» спачатку абыграла ЦСКА 76:71, а ў фінале выйграла ў «Бенетона» 76:65. У 2010 годзе «Барселона» ў другі раз выйграла Еўралігу.