Цмокі-Мінск
«Цмокі-Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).
Цмокі-Мінск | |||
---|---|---|---|
220x220px | |||
Колеры | |||
Заснаваны | 2006 | ||
Краіна | |||
Горад |
![]() |
||
Зала | Falcon Club | ||
Умяшчальнасць | 2300 месцаў | ||
Прэзідэнт |
![]() |
||
Трэнер |
![]() ![]() |
||
Гісторыя |
Мінск-2006 (2006—2012) Цмокі-Мінск (2012—ц.ч.) |
||
Спаборніцтвы |
Адзіная ліга ВТБ чэмпіянат Беларусі |
||
Сайт | bc-tsmoki.by | ||
Форма | |||
|
НазваПравіць
Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.
ГісторыяПравіць
Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.
Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.
«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.
14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.
ДасягненніПравіць
Мужчынская камандаПравіць
- Чэмпіён Беларусі 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі 2009-10, 2010-11, 2011-12, 2012-13, 2013-14, 2014-15, 2015-16, 2016-17, 2017-18, 2018-19, 2019-20
Жаночая камандаПравіць
- Чэмпіён Беларусі 2014, 2015, 2017, 2018, 2019; уладальнік Кубка Беларусі 2017-18, 2018-19, 2019-20 і інш.
Сезон 2020/21Правіць
Асноўны склад мужчынскай камандыПравіць
- Яўген Белянкоў
- Уладзімір Верамеенка
- Дзяніс Вікенцьеў (прыйшоў у каманду ў ходзе сезону)
- Бэнджамін-Павел Дуду
- Крыс Клайбарн
- Роберт Лоўры
- Томс Лэйманіс
- Аляксандр Пустагвар
- Андрэй Рагазенка
- Максім Салаш (пакінуў каманду ў ходзе сезону)
- Андрэй Стаброўскі
- Аляксей Трасцінецкі
- Клавс Чаварс
Трэнеры асноўнай мужчынскай камандыПравіць
Склад жаночай камандыПравіць
- Ксенія Вабішчэвіч
- Ірына Венская
- Паліна Верабей
- Брытні Джонс
- Кацярына Ерамеева
- Яўгенія Ігнаценка
- Кацярына Карчэўская
- Паліна Касцюкавец
- Яна Макуца
- Ала Мураўская
- Кацярына Рыбалка