Баява́я разве́двальная машы́на БРМ-1К — браніраваная самаходная машына на гусенічным хаду, прызначаная для разведкі на поле боя.

БРМ-1К
БРМ-1К
Класіфікацыя Баявая разведвальная машына
Баявая маса, т 13,2
Экіпаж, чал. 6
Гісторыя
Распрацоўнік Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КБ ЧТЗ
Вытворца Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Курганмашзавод
Гады вытворчасці з 1972
Гады эксплуатацыі з 1973
Колькасць выпушчаных, шт. больш 1500
Асноўныя аператары  Беларусь Расія Украіна
Габарыты
Даўжыня, мм 6760
Шырыня, мм 2940
Вышыня, мм 1920
Дарожны прасвет, мм 370
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 73-мм гармата 2А28
Тып гарматы гладкаствольны паўаўтаматычны гранатамёт
Даўжыня ствала, калібраў 29
Боекамплект гарматы 20
Вуглы ВН, град. −4..+30
Далёкасць стральбы, км да 4
Прыцэлы 1ПН22М
Кулямёты 1 х 7,62-мм ПКТ
Рухомасць
Тып рухавіка УТД-20
Магутнасць рухавіка, к. с. 300
Хуткасць па шашы, км/г 65
Запас ходу па шашы, км 600
Удзельная магутнасць, к. с./т 22,7
Пераадольваемы ўздым, град. 35
Пераадольваемая сценка, м 0,7
Пераадольваемы роў, м 2,5
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Баявая разведвальная машына БРМ-1К была распрацавана на базе БМП-1 у КБ Чэлябінскага трактарнага завода на пачатку 1970-х гадоў. Прызначалася для вядзення інструментальнай разведкі ў інтарэсах сухапутных войскаў і стваралася ў якасці замены ў разведпадраздзяленнях лёгкага плаваючага танка ПТ-76. БМП-1 была абраная ў якасці базавай невыпадкова, так як яна была здольная пераадольваць водныя перашкоды ўплаў, а акрамя таго, за кошт уніфікацыі вузлоў і дэталяў аблягчаўся працэс прыняцця машыны на ўзбраенне, зніжаўся яе кошт. БРМ-1К была прынятая на ўзбраенне ў 1972 годзе і серыйна выраблялася на КМЗ з 1973 года.

Апісанне канструкцыі правіць

Агульная кампаноўка машыны паўтарае сабой БМП-1: МТА ў пярэдняй часткі зварнога бронякорпуса, а баявое — у сярэдзіне і карме. Вялікая двухмесная вежа кругавога кручэння ссунутая бліжэй да кармавой частцы машыны. Гэтак жа да знешніх адрозненняў ад БМП 1 можна аднесці размяшчэнне бервяна «самавыратаўніка» па правым борце, наяўнасць штангі антэны на заднім борце, іншае (3 у шэраг з двух бакоў вежы) размяшчэнне апаратуры задымлення.

Экіпаж правіць

Умяшчальнасць машыны 6 чалавек, у экіпаж уваходзяць 6 чалавек: камандзір машыны (ён жа старшы аператар), наводчык-аператар, 2 радыётэлеграфіста і механік-кіроўца.

Абсталяванне правіць

У свабоднай прасторы між вежай і дэсантнымі люкамі размешчаны прыналежнасці для вядзення інжынернай, хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай разведкі. Абсталяванне БРМ-1К дазваляе экіпажу вырашаць наступныя задачы:

  • вызначаць дырэкцыённы вугал падоўжнай восі машыны (вугал паміж паўночным кірункам вертыкальнай лініі каардынатнай сеткі карты і кірункам падоўжнай восі машыны, прачэрчанай на карце);
  • бесперапынна выпрацоўваць навігацыйную інфармацыю (бягучыя прамавугольныя каардынаты і дырэкцыённы вугал па пункту прызначэння);
  • вызначыць каардынаты мэтаў;
  • вызначыць вуглы паміж падоўжнай воссю машыны і напрамкамі на арыенціры (мэты);
  • вымераць далёкасці да мэтаў;
  • весці пошук, выяўленне, суправаджэнне і вымярэнне каардынат рухаючыхся мэтаў;
  • весці радыяцыйную і хімічную разведку;
  • забяспечваць радыёсувязь у УКХ і КХ дыяпазонах і хуткасную перадачу інфармацыі;
  • весці назіранне за мясцовасцю ў дзённых і начных умовах.

Для арыентавання і вядзення разведкі машына абсталявана наступнай спецыяльнай апаратурай — навігацыйнай апаратурай ТНА-3, лазерным далямерам, радыёлакацыйнай станцыяй, прыёмнікам-пеленгатарам, мінашукальнікам, прыборам хімічнай разведкі, двума радыёстанцыямі для блізкай і далёкай сувязі. Для далёкай сувязі маецца камплект для разгортвання стацыянарнай антэны тыпу «дыполь».

Узбраенне правіць

  • 73-мм гармата Гром (20 стрэлаў)
  • 7,62-мм кулямёт ПКТ (2000 патронаў)

На ўзбраенні правіць

Дзе можна ўбачыць правіць

Зноскі

  1. The Military Balance 2016. — P. 190
  2. The Military Balance 2016. — P. 178
  3. The Military Balance 2016. — P. 179
  4. The Military Balance 2016. — P. 179
  5. The Military Balance 2016. — P. 182
  6. The Military Balance 2016. — P. 184
  7. The Military Balance 2016. — P. 185
  8. The Military Balance 2016. — P. 190
  9. The Military Balance 2016. — P. 203
  10. The Military Balance 2016. — P. 208
  11. The Military Balance 2016. — P. 205

Літаратура правіць

  • Карпенко А. В. Боевые машины пехоты и десанта // Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905-1995). — Санкт-Петербург: Невский бастион, 1996. — С. 131. — 480 с. — 10 000 экз.