Адкрыць галоўнае меню

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»

(Пасля перасылкі з БСДГ)

Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ) — партыя сацыял-дэмакратычнага кірунку. Створана 2 сакавіка 1991 года. Працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай грамады і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Цэнтральная рада. БСДГ заяўляла, што яна з’яўляецца левацэнтрысцкай партыяй парламенцкага тыпу, якая лічыць прыярытэтнымі кірункамі сваёй дзейнасці прапаганду і абарону агульначалавечых каштоўнасцей, ідэалаў сацыял-дэмакратыі, сацыяльную абарону чалавеку працы. Мэта яе дзейнасці — пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай беларускай дзяржавы як раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці. Філіі і суполкі БСДГ дзейнічаюць ва ўсіх абласных цэнтрах і многіх гарадах Беларусі. БСДГ знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада
Лагатып БСДГ.png
Лідар Сяргей Уладзіміравіч Чэрачэнь
Дата заснавання 1991; адноўлена 1998
Дата роспуску 1996
Штаб-кватэра 220013, Мінск, вул. Кульман, 4; тэл. 226-74-37
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Сайт hramada.by

ГісторыяПравіць

21 мая 1991 года партыя прайшла рэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 090). 9 сакавіка 1995 года партыя прайшла перарэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 012).

15 лютага 1998 года прайшоў Устаноўчы з’езд партыі. 27 мая 1998 года партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (рэгістрацыйнае пасведчанне № 042).

У пачатку мая 1999 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

30 жніўня 1999 года партыя прайшла перарэгістрацыю (рэгістрацыйнае пасведчанне № 007). З 1998 года Анатоль Астапенка — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (БСДГ).

У БСДГ аж сямёра намеснікаў старшыні - Анатоля Астапенка, Валерый Арцішэўскі, Сяргей Бураў, Георгій Гацкевич, Святлана Губейка, Ірына Палядава і Арцём Старых. У цэнтральным савеце партыі вядомыя літаратары Сяргей Законнікаў і Анатоль Вярцінскі. У складзе арганізацыі вядомыя рэгіянальныя актывісты - Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч з Гародні, Міхаіл Булавацкі з Магілёва.

Байкот парламенцкіх выбараў 2016 годаПравіць

  Адмаўляючыся ад удзелу ў чарговым палітычным спектаклі (парламенцкія выбары—2016), партыя БСДГ заяўляе аб сваёй рашучасці дамагацца сапраўдных выбараў у парламент і аб’яўляе аб рашэнні правесці 12 верасня 2016 года ў Мінску масавую пратэстную акцыю з іх патрабаваннем
Станіслаў Шушкевіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада
 

У лістападзе 2018 года Станіслава Шушкевіча на пасадзе кіраўніка БСДГ змяніў бізнесмен Сяргей Чэрачэнь, былы член Камуністычнай партыі Беларусі[1].

Старшыні партыіПравіць

Намеснік старшыні БСДГ — Анатоль Астапенка.

Члены ЦР БСДГПравіць

  1. Галіна Аксючыц
  2. Марыя Апейка
  3. Валерый Арцішэўскі
  4. Анатоль Астапенка
  5. Міхась Булавацкі
  6. Сяргей Бураў
  7. Мікалай Вырвіч
  8. Анатоль Вярцінскі
  9. Георгій Гацкевіч
  10. Святлана Губейка
  11. Сяргей Законнікаў
  12. Ганна Зелянкевіч
  13. Уладзімір Іскрык
  14. Зміцер Кішкуноў
  15. Андрэй Коця
  16. Мікіта Краснакуцкі
  17. Тамара Маісеенка
  18. Анастасія Мароз
  19. Вікторыя Марозава
  20. Міхась Мінчык
  21. Ірына Палядава
  22. Валерый Петрыкевіч
  23. Сяргей Садоўскі
  24. Віктар Сазонаў
  25. Валерый Сарока
  26. Арцём Старыкаў
  27. Уладзіміравіч Хільмановіч
  28. Паліна Цімафеева
  29. Сяргей Чэрачэнь
  30. Ірына Шушкевіч
  31. Станіслаў Шушкевіч

Зноскі

СпасылкіПравіць