Баасісцкая Сірыя
Баасісцкая Сірыя (араб. سوريا البعثية), афіцыйна Сірыйская Арабская Рэспубліка (араб. ٱلْجُمْهُورِيَّةُ ٱلْعَرَبِيَّةُ ٱلسُّورِيَّةُ) — перыяд у гісторыі Сірыі пры ўладзе партыі Баас у 1963—2024 гадах.
Гістарычная дзяржава | |||||
Баасісцкая Сірыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
араб. ٱلْجُمْهُورِيَّةُ ٱلْعَرَبِيَّةُ ٱلسُّورِيَّةُ | |||||
|
|||||
8 сакавіка 1963 — 8 снежня 2024[1]
|
|||||
Сталіца | |||||
Плошча |
|
Гісторыя
правіцьУ лютым 1958 года Сірыйская Рэспубліка і Егіпет утварылі новую дзяржаву – Аб’яднаную Арабскую Рэспубліку (ААР). У 1961 годзе ў краіне адбыўся дзяржаўны пераварот, і ААР была скасавана.
Дзейнасць новага ўрада была накіравана на паступовае згортванне абвешчаных у перыяд аб’яднання эканамічных і сацыяльных рэформ. Гэта выклікала дэбаты аб шляхах далейшага развіцця краіны і магчымасцях аднаўлення ААР. Спробы пашырыць прыватны сектар эканомікі і абаперціся на буйное землеўладанне не атрымалі падтрымкі насельніцтва і прывялі да выхаду на палітычную авансцэну прадстаўнікоў сярэдніх слаёў.
Як вынік, у 1963 адбыўся чарговы пераварот на чале з баасістамі. Былі нацыяналізаваны банкі і страхавыя кампаніі, прыняты новы закон аб аграрнай рэформе, скарочаны максімум зямельных уладанняў. Далейшая нацыяналізацыя выклікала нарастанне сацыяльных супярэчнасцяў. У выніку барацьбы ўнутры кіруючай партыі Баас перамагло левае крыло, а таму дзяржаўны сектар эканомікі працягнуў узмацняцца.
У ходзе вайны 1967 года з Ізраілем Сірыя страціла Галанскія вышыні. Адначасова нарастаў раскол унутры кіруючай вярхушкі, што стварыла ўмовы для новага дзяржаўнага перавароту ў лістападзе 1970 года, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло Баас на чале з Хафезам Асадам.
З прыходам да ўлады Асада была абраная стратэгія развіцця (у рамках 5-гадовага плана), якая прадугледжвала дзяржаўнае фінансаванне і кантроль за дзейнасцю капіталаёмістых прадпрыемстваў пры адначасовай падтрымцы гандлю і інвестыцыйнага працэсу ў прыватным сектары. Гэта, з аднаго боку, значна палепшыла сацыяльна-эканамічнае становішча краіны, а з другога, павялічыла ўзровень карумпаванасці. Апошняе справакавала рост ўплыву ісламісцкіх груповак у другой палове 1970-х гадоў. Ісламісты (асабліва арганізацыя «Браты-мусульмане») разгарнулі актыўную антыўрадавую дзейнасць, у тым ліку тэракты.
У пачатку 1980-х радыкалы ўзначалілі некалькі паўстанняў у Сірыі, якія ўлады здушылі.
З сярэдзіны 1980-х у знешняй палітыцы Сірыя пайшла на паляпшэнне адносін з Захадам. Яна, у прыватнасці, падтрымала кампанію супраць Ірака ў ходзе вайны ў Персідскім заліве. Палепшыліся адносіны таксама з арабскімі манархіямі.
Пасля смерці Хафеза Асада ўлада перайшла да яго сына — Башара. Новы кіраўнік дзяржавы заявіў аб намеры дасягнуць урэгулявання з Ізраілем пры ўмове адводу яго арміі да межаў 1967 года. Асад адначасова ў мэтах пашырэння базы сірыйскага ўплыву ў Ліване пайшоў на партнёрства з Хезбалой.
У 2011 годзе незадаволенасць карумпаванасцю і пагаршэннем сацыяльна-эканамічнага становішча выклікала пачатак грамадзянскай вайны. У ходзе вайны ў 2024 годзе партыя Баас была зрынута.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Авторский коллектив. Сирия // Большая российская энциклопедия.
- ↑ а б https://www.nytimes.com/article/syria-civil-war-rebels.html Праверана 15 снежня 2024.