Бабаўнянскі выступ

Бабаўнянскі выступ — найбольш прыўзняты блок Беларускай антэклізы ў яе цэнтральнай скляпеністай частцы.

Беларуская антэкліза

Выцягнуты ў субшыротным напрамку ад Навагрудка да Капыля. Даўжыня 110 км, шырыня — 20-50 км. Назва ад вёскі Бабоўня ў Капыльскім раёне.

Крышталічны фундамент на адзнаках ад -50 да +103 м. На поўдні абмежаваны Паўночна-Прыпяцкім краявым разломам, на ўсходзе і на паўночным усходзе Налібоцкім разломам аддзяляецца ад Бабруйскага пахаванага выступу, Аршанскай упадзіны і Валожынскага грабена; на захадзе мяжуе з Мастоўска-Дзятлаўскім блокам Цэнтральнабеларускага масіву.

Платформавы чахол у межах Бабаўнянскага выступу складзены з фрагментаў палескай серыі сярэдняга рыфею (пінская світа), вендскіх адкладаў (вільчанская, валынская і валдайская серыі) і тоўшчы мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў, якія іх перакрываюць. Магутнасць платформавага чахла 90—350 м. Рыфейскія і вендскія адклады захаваліся фрагментарна на схілах выступу, найбольш поўна на ўсходніх і паўднёва-ўсходніх схілах, на заходніх — пераважна адклады валынскай і нізоў валдайскай серый. Антрапагенавыя адклады з перарывам залягаюць на рыфейскіх, вендскіх і мелавых, а ў цэнтральнай частцы выступу — непасрэдна на пародах фундамента.

Актыўнае фарміраванне Бабаўнянскага выступу звязана з герцынскім этапам развіцця. Для неатэктанічнай стадыі характэрны актыўныя дадатныя рухі.

Літаратура правіць