Козенскі сельсавет
Ко́зенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2018 г. вёска[1]) Козенкі.
Козенскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мазырскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Козенкі |
Дата ўтварэння | 2 студзеня 1925 |
Насельніцтва (2019) | 10 654 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 2 студзеня 1925 года як Баброўскі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бабры. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Калінкавіцкага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тварычаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабраняцкага сельсавета[2]. 15 мая 1959 года ў склад горада Мазыр уключана вёска Целепуны[3], 29 чэрвеня 1962 года — вёска Баравікі[4]. 25 лютага 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Козенкі, сельсавет перайменаваны ў Козенскі[5]. 9 сакавіка 1988 года ў гарадскую мяжу Мазыра ўключаны вёскі Бабры і Майская[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6357 чалавек[7], з іх 94,1 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,6 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 10654 чалавекі[9].
Зноскі
- ↑ Решение Мозырского районного Совета депутатов от 13 февраля 2018 г. № 180 Об отнесении некоторых сельских населенных пунктов Мозырского района к агрогородкам Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 мая 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыр вёскі Целяпуны, Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 29 чэрвеня 1962 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Мазыра вёскі Баравікі Баброўскага сельскага Савета Мазырскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 21 (980).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2084—XI ад 9 сакавіка 1988 г. Аб уключэнні вёсак Бабры, Майская Козенскага сельсавета Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскую мяжу горада Мазыра // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 8 (1922).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.