Бабруйскае жыццё
«Бабруйскае жыццё» — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета, орган Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэту. Выходзіць у серады аб'ёмам у 32 паласы. Падпісны індэкс на «Белпошце» 64100.
«Бабруйскае жыцьцё» | |
---|---|
Тып | Штотыднёвік |
Фармат | А3 |
Уладальнік | Бабруйскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
Рэдактар | Аляксандар Казак |
Заснавана | 28 лістапада 1918 |
Мова | Беларуская, руская |
Галоўны офіс | Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, д. 103 |
Тыраж | 7500 (2012) |
Вэб-сайт | life.bobr.by |
ГісторыяПравіць
Заснаваная 28 лістапада 1918. Спачатку газета насіла назву «Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)», а з лютага 1919 — «Коммунист». З 1924 выдавалася як акруговая газета, з 1932 — раённая. У 1928—1931 газета выдавала штомесячны літаратурны дадатак «Вясна». З №6 за 1931 дадатак выходзіў пад назвай «Ударнік». Да 1925 газета «Камуніст» выдавалася на беларускай мове. У 1925—1930 адказным сакратаром-рэдактарам газеты быў Міхась Лынькоў.
У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі выдавалася газета «Бабруйскі партызан». З ліпеня 1944 выходзіла як гарадская газета. З утварэннем Бабруйскае вобласці на базе яе з кастрычніка 1944 да студзеня 1954 выходзіла Бабруйская абласная газета «Савецкая радзіма». У 1954—1956 пасля скасавання Бабруйскай вобласці «Камуніст» зноў орган гаркама КПБ і гарвыканкама, з 1956 — аб’яднаная газета.
СучаснасьцьПравіць
Выходзіць па-руску і па-беларуску штотыдзень у сераду. Змяшчае матэрыялы пра грамадзка-палітычнае жыцьцё Бабруйска, афіцыйную інфармацыю, матэрыялы з гісторыі гораду, праграму тэлевізіі, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі й г.д. Рэдакцыя месьціцца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Сацыялістычная, 103.
Галоўны рэдактар — Аляксандар Казак.
Вонкавыя спасылкіПравіць
- Электронная вэрсія газэты на сайце Бабруйскага гарвыканкаму Архівавана 25 снежня 2017.
- Друк Бабруйскага раёна(недаступная спасылка)