Бабруйскае староства

(Пасля перасылкі з Бабруйскае стараства)

Бабруйскае староства (польск.: Starostwo Babrujskie) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Бабруйскага староства было мястэчка Бабруйск.

Бабруйскае староства
Краіна
Уваходзіць у Рэчыцкі павет, Менскае ваяводства
Адміністрацыйны цэнтр Бабруйск
Найбуйнейшыя гарады Казімір
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Дзяржаўца, пасля староста гл. Бабруйскія старосты
Часавы пояс +2
Час існавання 15661793

Гісторыя правіць

З назвай Бабруйска звязана — аднайменнае мястэчка, замак, дзяржава, цэнтр воласці, староства[1]. Займала большасць тэрыторыі сучасных Бабруйскага, Кіраўскага і прылеглыя да іх часткі Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў. Напачатку ўваходзіла, відаць, у Свіслацкае княства. З XV ст. воласцю кіраваў намеснік, якога прызначаў вялікі князь. На працягу XV — XVI ст. некалькі сёл воласці былі падараваны вялікім князем розным феадалам. У XVII — XVIII ст. намеснікі («дзяржаўцы») зваліся старостамі, а сама воласць — староствам. У другой палове XVI — першай палове XVIII ст. на пасаду бабруйскага старосты прызначаліся прадстаўнікі шляхецкага роду Трызнаў, потым іншыя буйныя феадалы, у тым ліку Радзівілы.

Адміністрацыйнае дзяленне правіць

  • Да Бабруйскага староства адносілася 70 вёсак.
  • Парыцкі маёнтак з вёскамі Парычы, Кнышэвічы, Сякерычы, Чэрнін, Лагвінавічы, Паганцы, Здудзічы, Чырковічы, Шацілавічы належалі Петранэлі Трызненке Пацаў, жонцы Самюэля Паца.
  • Брожскі двор з шэрагам сёл і галоўнай сядзібай у Брожы.
  • Ольсаўскі двор, Ольса, да 1622 г. належаў пану Мікалаю Заршенскаму, а пасля яго смерці ўказам земскага падскарбія Кшыштафа Нарушэвіча маёнтак Ольса перайшоў Пятру Трызне і яго жонцы за пэўную суму. Ганна мела права толькі на вёскі Ольса, Бёрда, Ілейчыцы, Валосавічы, Полькавічы. Самому Пятру Трызне ў Віленскай палове староства належалі вёскі Дземідкавічы і Кольчыцы,
  • Трокская палова — двор яснопольскі з вёскамі Мышкавічы, Цэйкавічы, Хамічы, Глыбокавічы, Паўлавічы, Дваранінавічы, Міхалева, Плёсы (адны і другія), Кавалева (Кавалі), Аўсімавічы, Варатынь, Вітлін, Качэрычы.
  • Частка зямельных уладанняў належала калегіі Ордэна езуітаў.

Старасты і намеснікі правіць

Староства — гэта дзяржаўны асабняк, які даваў вялікі князь ці кароль напракат феадалам як натуральны юргельт за службу.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. str. 265 (Bobrujsk), Tom I, «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914; (польск.)
  2. Именной указ, данный Сенату. — О составлении Минского наместничества из тринадцати округов. //Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II (1792—1796)/ Издание Виленской комиссии для разбора древних актов. — Вильна:типография «Русский Почин», 1903. — с.42 (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць