Бабруйская акруга

акруга ў БССР

Бабру́йская акру́га — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241930 гадах. Утворана 17 ліпеня 1924 года. Цэнтр — г. Бабруйск. Плошча акругі 14,5 тысяч км2, пасля ўзбуйнення ў 1927 годзе — 20,8 тысяч км2. Насельніцтва 499,8 тысяч чалавек, у 1927 годзе — 751 тысяча чалавек.

Бабруйская акруга
Бабруйская акруга
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Бабруйск
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 26 ліпеня 1930
Насельніцтва (1926) 530,9 тыс.
Плошча 14,5 тыс.
Бабруйская акруга на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Бабруйская акруга ў 1925 годзе

У 19241927 гадах акруга ўключала 12 раёнаў:

Раёны падзяляліся на 145 сельсаветаў. У склад акругі ўваходзілі 3 гарады (Бабруйск, Жлобін і Рагачоў) і 4 мястэчкі (Асіповічы, Глуск, Парычы і Стрэшын). У сувязі са скасаваннем Слуцкай акругі 9 чэрвеня 1927 года ў склад Бабруйскай акругі перададзены Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі і Чырвонаслабодскі раёны, Слуцк і мястэчкі Любань, Старыя Дарогі і Старобін. 4 жніўня 1927 года 1-ы і 2-і Бабруйскія раёны былі аб’яднаны ў адзіны Бабруйскі раён, а Гарадзецкі і Стрэшынскі скасаваны. 27 кастрычніка 1927 года Буда-Кашалёўскі раён перададзены ў склад Гомельскай акругі. Акруговая газета «Камуніст». 26 ліпеня 1930 года Бабруйская акруга ў складзе 13 раёнаў і 204 сельсаветаў скасавана.

Старшыні Бабруйскага акругкама КП(б)Б

правіць
  • Астапенка (прыблізна канец 1929—пачатак 1930 гадоў)[1]

Зноскі

  1. Улада і грамадства: БССР у 1929—1939 гады: у дакументах Cакрэтнага аддзела / Асобага сектара ЦК КП(б)Б / [Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт]. — Вільня: Логвінаў, 2019. — 1120 с. — С. 18. — ISBN 978-609-8213-22-5.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР. Т. 1. — Мн., 1985. — С. 165.
  • Камінскі, М. І. Бабруйская акруга / М. І.Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 253. — ISBN 5-85700-074-2.