Бабруйская сінагога

Бабруйская сінагога — дзеючыя мураваная сінагога ў Бабруйску. Будынак стаіць на вуліцы Сацыялістычнай, 36 (на час заснавання — Мураўёўская, пазней — Керанскага, Цэнтральная, Перамогі).

Славутасць
Бабруйская сінагога
Сучасны стан (2008)
Сучасны стан (2008)
53°07′51″ пн. ш. 29°13′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія іўдаізм
Тып будынка сінагога
Дата заснавання 1901
Будаўніцтва 1901
Дата скасавання 1927
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 

У XIX стагоддзі Бабруйск стаў культурным і грамадска-палітычным цэнтрам беларускіх яўрэяў. Першая сінагога ў горадзе з’явілася ў XVIII—XIX стагоддзях.

Будынак збудаваны ў 1901 годзе і стаў галоўнай сінагогай у горадзе. Яўрэйская абшчына была сілком выправаджана з гэтага будынка ў 1927 годзе, калі бальшавікі адабралі будынак і арганізавалі тут склад.

У 1939 годзе больш за 30 % насельніцтва Бабруйска былі яўрэі. Пасля вайны з 40 тысяч мірных жыхароў каля 25 тысяч загінуўшых падчас вайны былі яўрэямі, і гэта лічба складала амаль 80 % усяго яўрэйскага насельніцтва Бабруйска. Будынак сінагогі згарэў падчас вайны.

 

Пасля вызвалення Беларусі, у горад сталі вяртацца яўрэі, якія змаглі з’ехаць да таго, як Бабруйск быў захоплены. У 1945 годзе вернікі афіцыйна спрабавалі зарэгістраваць яўрэйскую суполку ў горадзе, але атрымалі адмову ад уладаў. Прычынай стала адсутнасць сінагогі. Прадстаўнікі дыяспары звярнуліся з просьбай вярнуць ім будынак згарэлай сінагогі з умовай, што ўласнымі сіламі і сродкамі прывядуць яго ў парадак. У 1946 годзе ўлады пагадзіліся і далі на аднаўленне яўрэйскага храма 7 месяцаў. Аднаўленчыя працы былі скончаны праз месяц, на яе адбудову было аддана каля 100 тысяч савецкіх рублёў.

Праз нейкі час гарадское кіраўніцтва адмяніла рашэнне аб рэгістрацыі абшчыны і адкрыцці сінагогі. Будынак апячаталі і зрабілі ў ім беларускую партшколу, потым — майстэрні таварыства інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Сінагогу ў Бабруйску ў 1948 годзе адкрывалі і закрывалі некалькі разоў. Барацьба ўладаў і бабруйскіх яўрэяў працягвалася да 1960-х гадоў. Вярнулі сінагогу іўдзейскай дыяспары толькі ў пачатку 1990-х гадоў.

 

У 2002 годзе пачалося адраджэнне сінагогі, пасля таго як з Ізраіля ў горад прыехаў рабін Рауль Хабаба.

Унікальнасць сінагогі ў Бабруйску — у свяшчэннай іўдзейскай кнізе Тора, якая захоўваецца там. Для яе з Украіны быў прывезены каўчэг. У сінагозе 4 разы на тыдзень праводзяцца заняткі па вывучэнню Торы, традыцый і законаў яўрэяў. У праекце і адкрыццё музея традыцый яўрэйскага народа[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць