Бабылі

(Пасля перасылкі з Бабыль)

Бабылі, кутнікі, каморнікі — на Русі ў XV—XVIII ст. збяднелыя людзі, залежныя ад уладальнікаў зямлі[1]. Яны займаліся рамёствамі, земляробствам, дробным гандлем і промысламі, працавалі па найму. Бабылі не неслі дзяржаўнага цягла, але плацілі свайму ўладальніку лягчэйшы чынш — бобылыцыну. У 1679 па сваім статусе бабылі былі прыраўняныя да сялян.

Васіль Пяроў. Гітарыст-бабыль (1865). Дзяржаўны Рускі музей

У прастамоўі слова «бабыль» азначае згалелы, адзінокі, бяздомны чалавек[1].

Напярэдадні рэформы 1861 агароднікі і бабылі былі самімі беднымі прыгоннымі сялянамі. У 1848 у Віленскай і Мінскай губернях іх было адпаведна 6,9 % і 9 % ад памешчыцкіх сялян, у Гродзенскай губерні ў 1858 — 4,5 %[1].

Зноскі

  1. а б в Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Літаратура правіць