Баварска-Інгальштацкае герцагства
Баварска-Інгальштацкае герцагства (ням.: Teilherzogtum Bayern-Ingolstadt) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1392—1447 гадах.
Герцагства | |
Баварска-Інгальштацкае герцагства | |
---|---|
ням.: Teilherzogtum Bayern-Ingolstadt | |
![]() Баварыя-Інгальштат |
|
|
|
Сталіца | Інгальштат |
Рэлігія | Каталіцтва |
Дынастыя | Вітэльсбахі |
ГісторыяПравіць
Пасля смерці герцага Стэфана II у 1375 годзе тры яго сына — Іаган II, Стэфан III і Фрыдрых — сталі сумесна кіраваць Баварска-Ландсгуцкім герцагствам. У 1392 годзе яны вырашылі фармальна падзяліць уладанні. Іаган зрабіў сваёй сталіцай Мюнхен, Фрыдрых — Ландсгут, а Стэфан III атрымаў кавалак са сталіцай у Інгальштаце.
Па рашэнні імператара ў 1429 годзе пакінутае без кіраўніка Баварска-Штраўбінскае герцагства было падзелена на тры часткі, адна з якіх увайшла ў склад Баварска-Інгальштацкага герцагства.
У 1439 годзе супраць герцага Людвіга VII паўстаў яго законны спадчыннік, сын Людвіг VIII Гарбаты, які паступова заваяваў усе бацькаўскія землі і ў 1443 годзе ўзяў у палон самага Людвіга VII і яго тытул. Пасля смерці сына ў 1445 годзе Людвіг VII быў выдадзены герцагу Генрыху Ландсгуцкаму, у палоне ў якога памёр у 1447 годзе, а герцагства Баварска-Інгальштацкае было далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагства.
Герцагі Баварска-ІнгальштацкіяПравіць
- Стэфан III (1392—1413)
- Людвіг VII (1413—1447)
- Людвіг VIII (1443—1445)
Тэрытарыяльны складПравіць
Баварска-Інгальштацкае герцагства з'яўлялася кангламератам не звязаных з сабой тэрыторый. Асноўнай часткай герцагства з'яўляліся тэрыторыі вакол сталіцы Інгальштата і бліжэйшых гарадоў Шробенгаўзен, Айхах, Фрыдберг, Райн і Хехштэт-на-Дунаі. Апроч іх, у склад герцагства ўваходзілі наступныя гарады:
- Паўднёвая Баварыя: Васербург-на-Іне, Эберсберг, Куфштайн, Кіцбюэль, Ратэнберг
- Усходняя Баварыя: Шэрдзінг, Дзінгольфінг, Малерсдорф-Пфафенберг
- Паўночная Баварыя: Хільпальтштайн, Херсбрук, Лаўф-ан-дэр-Пегніц, Вайдэн, Вальдмюнхен