Баварска-Ландсгуцкае герцагства
Баварска-Ландсгуцкае герцагства (ням.: Teilherzogtum Bayern-Landshut) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1353—1503 гадах.
Герцагства | |||||
Баварска-Ландсгуцкае герцагства | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Teilherzogtum Bayern-Landshut | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Ландсгут | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Дынастыя | Вітэльсбахі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКалі ў 1347 годзе памёр імператар Людовік IV, то спачатку яго пяцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, па Ландсбергскаму дагавору 1349 года, спадчына была падзелена. Стэфан, Вільгельм і Альбрэхт сталі сумесна кіраваць Ніжняй Баварыяй і Нідэрландамі. Праз чатыры гады спадчына была падзелена далей, і па Рэгенсбургскаму дагавору 1353 года Стэфан атрымаў новастворанае герцагства Баварыя-Ландсгут. У 1363 годзе Стэфан стаў таксама і герцагам Верхняй Баварыі, якая ў выніку была далучана да Баварыі-Ландсгут.
Пасля смерці Стэфана тры яго сына кіравалі герцагствам сумесна да 1392 года, калі яно было падзелена зноў, вылучыўшы асобныя герцагствы Баварыя-Мюнхен і Баварыя-Інгальштат.
Па рашэнні імператара ў 1429 годзе пакінутае без кіраўніка Баварска-Штраўбінскае герцагства было падзелена на тры часткі, адна з якіх увайшла ў склад Баварска-Ландсгуцкага герцагства. У 1447 годзе да Баварыі-Лансхут было далучана Баварска-Інгальштацкае герцагства.
У 1505 годзе пасля вайны за ландсгуцкую спадчыну Баварска-Ландсгуцкае герцагства было падзелена паміж Баварска-Мюнхенскім герцагствам і новаствораным герцагствам Пфальц-Нойбург.
Герцагі Баварска-Ландсгуцкія
правіць- Стэфан II (1347—1375)
- Іаган II, Стэфан III і Фрыдрых (1375—1392)
- Фрыдрых (1392—1393)
- Генрых XVI (1393—1450)
- Людвіг IX (1450—1479)
- Георг (1479—1503)