Багамскі долар (англ.: Bahamian dollar) — нацыянальная валюта Багамскіх Астравоў, уведзеная ў 1966 годзе. У абароце знаходзяцца манеты 1, 5, 10, 15, 25 цэнтаў і банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў. Багамскі долар прывязаны да долара ЗША ў суадносінах адзін да аднаго.

Гісторыя правіць

Багамскі долар замяніў багамскі фунт, які быў роўны брытанскаму фунту стэрлінгаў, дзяліўся на 20 шылінгаў або 240 пенсаў, у суадносінах 1 долар = 7 шылінгаў (1 долар = 0,35 фунта) у 1966 годзе. Пры гэтым быў зроблены пераход на дзесятковую сістэму — багамскі долар стаў раўняцца 100 цэнтам. Пры пераходзе на новую валюту былі ўведзеныя трехдоларавыя купюры і манеты наміналам пятнаццаць цэнтаў, бо тры доляры прыкладна роўныя аднаму фунту, а пятнаццаць цэнтаў — 1 шылінгу, што было зручна падчас пераходнага перыяду. 2 лютага 1970 года курс багамскага долара быў прывязаны да долара ЗША, затым з снежня 1971 года ў выніку дэвальвацыі амерыканскай валюты 1 багамскі долар стаў роўны 1,031 долара ЗША, аднак з 15 лютага 1973 года багамская валюта зноў стала раўняцца аднаму долару ЗША.