Багданаўскі сельсавет (Валожынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Багда́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Багданаў.

Багданаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Багданаў
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 477
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Багданава. 26 ліпеня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ластаянцаўскага сельсавета[2]. 3 красавіка 1959 года ў склад сельсавета з Яхімаўшчынскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Багданцы, Барэйкаўшчына, Вайгяны, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаяўцы, Іванішкі, Ладзецяняты, Макары, Чырвоная Горка, Чырвоная Горка 2-я, хутары Альтарыя, Букаты, Забалаць, Зенькаўшчына, Зузанполь, Касоўшчына, Людымы, Масцішча, Мокры Янаў, Палішчы, Праца, Рапушыха, Сяргееўка, Тракуціха і Якунька)[3]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 13 лютага 1960 года ў складзе Ашмянскага раёна, у склад сельсавета з Яхімаўшчынскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Гнілуха, Дзедава Балота, Добавічы, Клім, Магенцы, Мазоліха, Малы Гаст, Моргавічы, Родзеўшчына, Саманіны, Самароднікі і Чорны Луг)[4]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Іўеўскага раёна. З 6 студзеня 1965 года, за выключэннем 24 населеных пунктаў (Альтарыя, Багданцы, Барэйкаўшчына, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаст, Гаяўцы, Гнілуха, Добавічы, Дубаносіха, Залясоўшчына, Касоўшчына, Клім, Ладзецяняты, Магенцы, Мазоліха, Макары, Моргавічы, Родзеўшчына, Рудая, Саманіны, Самароднікі, Сяргееўка і Чорны Луг), у Валожынскім раёне Мінскай вобласці[5]. 25 мая 1967 года ў склад новаўтворанага Падбярэзскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны)[6]. 21 студзеня 1969 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Багданаў. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 35 населеных пунктаў[7]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[8].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1477 чалавек[9], з іх 95,9 % — беларусы, 2,0 % — рускія[10].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадок Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына.

У 1976 годзе скасаваны вёскі Зенькаўшчына і Палішчы[11], 3 жніўня 2008 года — вёска Букаты[12].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  12. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.