Багданаўскі сельсавет (Сенненскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Багданава.

Багданаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Багданава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 118
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарывецкі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарывец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падворыцкага сельсавета[1]. 20 мая 1960 года ў склад Машчонскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Капланы, Лугінавічы, Малішы, Падворыца і Пераброды), у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бубалы, Каралевічы, Красны Луч, Лука, Міхалполле, Роспаш, Свабоднае, Турава, Тухінка і Шубкі)[2]. 19 лютага 1971 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Запруддзе, сельсавет перайменаваны ў Запруддзеўскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 20 населеных пунктаў[3]. 30 сакавіка 1992 года да сельсавета далучана частка скасаванага Белаліпскага сельсавета. 21 чэрвеня 1993 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Багданава, сельсавет перайменаваны ў Багданаўскі. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ульянавіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Азярэцк, Дольдзева, Заазер’е, Замашанская, Замошша, Каміншчына, Кішуроўшчына, Малы Азярэцк, Малыя Ульянавічы, Мар’янава, Новае Сяло, Партызаны, Прыветак, Рудніца, Смалоўка, Сяргейкі, Уздорнікі і Ульянавічы), у склад Ходцаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў у межах былога калгаса імя Гастэла (вёскі Броўкі, Вялікае Сяло, Лугінавічы, Падворыца, Шашалы)[4]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Каміншчына і Кішуроўшчына[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1743 чалавекі[6], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1118 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.