Багданаў (Валожынскі раён)
Багда́наў[1] (трансліт.: Bahdanaŭ, руск.: Богданов) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета.
Аграгарадок
Багданаў
| ||||||||||||||||||||
Да 28 мая 2013 года Багданаў уваходзіў у склад Багданаўскага сельсавета[2].
Геаграфія Правіць
Аграгарадок знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Валожын. Чыгуначная станцыя Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда. За 2 км ад аграгарадка працякае рака Альшанка.
Гісторыя Правіць
Вядомы з другой паловы XVI стагоддзя як маёнтак Багдана Сапегі. З XVII стагоддзя мястэчка ў Ашмянскім павеце, сядзіба Сапегаў. З 1653 года ўладанне Пацаў, з 1696 года — Чаховічаў. Чаховічы залажылі тут батанічны сад з гадавальнікам баброў. З 1836 года Багданаў ва ўладанні Рушчыцаў[3].
Памятныя мясціны Правіць
- Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан[3].
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Правіць
У Багданаве нарадзіўся, жыў і працаваў мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Фердынанд Рушчыц (1870—1936)[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Багда́нава, н.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.)
- ↑ а б в Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.
Літаратура Правіць
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 23. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багданаў (Валожынскі раён)