Багдан Васілевіч Саламярэцкі

(пам. 1565) староста рагачоўскі

Багдан Васілевіч Саламярэцкі (?—1565) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Багдан Васілевіч Саламярэцкі
Смерць не раней за 1564 і не пазней за студзень 1566
Род Саламярэцкія[1]
Бацька Васіль Іванавіч Саламярэцкі[2][3]
Маці Ганна Іванаўна Уладыка[d][2][3]
Жонка Фядора Юр’еўна Гальшанская[d][4][5]
Дзеці Іван Багданавіч Саламярэцкі[6]
Бітвы

Біяграфія

правіць

З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Васіль Іванавіч Саламярэцкі (пам. 1540), маці Ганна Іванаўна з Уладыкаў (пам. 1560).

Удзельнiчаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582). Дзяржаўца айнаўскі ў 1555, рагачоўскі ў 1559—1562 гадах. Заснаваў Баркулабаўскі Узнясенскі манастыр.

Дзякуючы шлюбу з князёўнай Фядорай Юр’еўнай Гальшанскай, у 1558 годзе ўдзельнічаў у падзеле маёнткаў згаслага роду князёў Гальшанскіх.

Меў маёнткі ў Віленскім ваяводстве, Дубровіцу (1/3), Высоцк (Пінскі павет).

Меў сына Івана.

Крыніцы

правіць
  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 499–500.
  2. а б Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 90.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 494–495, 499.
  4. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 113.
  5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 114, 499–500.
  6. Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 114, 500.
  7. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 500.

Літаратура

правіць
  • Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.

Спасылкі

правіць