Багдан Ігаравіч Садоўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Багдан Садоўскі)

Багдан Садоўскі (нар. 1 жніўня 1999, Мазыр) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Багдан Садоўскі
Поўнае імя Багдан Ігаравіч Садоўскі
Нарадзіўся 1 жніўня 1999(1999-08-01) (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 169 см
Вага 60 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 2 (0)
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 0 (0)
2019 Беларусь Смаргонь 15 (1)
2020 Беларусь Рух (Брэст) 10 (0)
2021 Беларусь Смаргонь 0 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мазырскага футбола, некаторы час займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2015 года пачаў гуляць за дубль «Славіі», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У канцы 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 10 месяцаў. У жніўні 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[2]. У брэсцкім клубе таксама стаў гуляць за дубль, а ў 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды новым трэнерам Аляксеем Шпілеўскім. 16 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Арцёма Мілеўскага ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:3) у прысутнасці Дыега Марадоны.

У хуткім часе Шпілеўскі быў звольнены, і ў жніўні 2018 года Садоўскі перайшоў у «Энергетык-БДУ»[3]. Аднак, неўзабаве атрымаў траўму, з-за якой выбыў на працяглы час, у выніку пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго. У ліпені 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, падпісаў кантракт са «Смаргонню»[4].

У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком брэсцкага «Руха»[5]. Часцей заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, таксама прыцягваўся да дубля. У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[6].

У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Смаргоні»[7], аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў каманду, паспеўшы згуляць толькі за дубль.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Славія   9 5
2016 дубль Славія   18 4
2018 (1) Д1 Дынама   2 0
2019 (2) Д2 Смаргонь   15 1
2020 Д1 Рух   10 0

Крыніцы правіць

  1. https://rukh.by/item/742-bogdan-sadovskij-pereshel-v-rukh
  2. Садовский и Павлюченко подписали контракты с брестским «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Богдан Садовский перешел в "Энергетик-БГУ" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (21 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 6 чэрвеня 2020.
  4. "Сморгонь" объявила о пяти новичках (руск.). football.by (19 ліпеня 2019). Праверана 18 красавіка 2024.
  5. Богдан Садовский заключил контракт с "Рухом" (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
  6. Богдан Садовский покинул "Рух" по окончании срока действия контракта (руск.). football.by (6 лютага 2021). Праверана 18 красавіка 2024.
  7. Богдан Садовский перешел в «Сморгонь» (руск.). by.tribuna.com.